Ад эйфарыі да шызафрэніі
10.04.2010
—
Новости Общества
|
У Беларусі накладзенае табу дадаткова на шэраг сінтэтычных рэчываў, якія часта сустракаюцца ў курыльных сумесях. Вядомыя па ўсім свеце пад назвай "спайс" курыльныя сумесі, якія найбольш папулярныя сярод моладзі, у нашай краіне па-за законам. Яно і зразумела, таму што сінтэтычныя канабіноіды, якія ўтрымліваюцца ў іх, выклікаюць шэраг небяспечных эфектаў у спажыўцоў — ад таго, што чалавек не здольны засяродзіцца, аж да поўнай страты кантакту нават з уласнай асобай. Асабліва небяспечная гэтая дрэнь для падлеткаў, якім падобнае "курыва" пагражае не толькі парушэннем памяці, але і ў некалькі разоў павялічвае верагоднасць развіцця шызафрэніі. Праўда, да гэтага часу былі забароненыя толькі тры канабіноіды, якія сустракаюцца ў курыльных сумесях. Аднак цяпер спіс незаконных штучна сінтэзаваных злучэнняў папоўнілі яшчэ 24 канабіноіды. Гэта значыць, тым людзям, у якіх яны будуць канфіскаваныя, пагражае крымінальная адказнасць, якая пры абцяжарвальных абставінах прадугледжвае аж да 15 гадоў пазбаўлення волі. Як паведаміў на брыфінгу для журналістаў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч, формулы гэтых рэчываў былі атрыманыя беларускімі праваахоўнікамі разам з суседнімі краінамі праз Інтэрпал. — Назвы курыльных сумесяў, у якіх знаходзяць канабіноіды, — розныя, — кажа ён. — Гэта і спайс, і мікс, але ўсе яны выклікаюць залежнасць і шкодныя для здароўя. На тэрыторыю Беларусі яны трапляюць, паводле звестак праваахоўнікаў, з розных краін, аднак можна толькі меркаваць, дзе знаходзяцца лабараторыі па іх вытворчасці, таму што дакладна гэта пакуль не вызначана. У нас жа не так даўно была прыкрытая першая на тэрыторыі краіны лабараторыя па вырабе псіхатропу JWH-018. Трое маладых людзей, якія займаліся ўвозам з Расіі курыльных сумесяў, паспрабавалі наладзіць падпольную айчынную вытворчасць гэтага "дурману", а асновай для прамочвання канабіноідамі выбралі высушаныя лісты падбелу. Акрамя новых канабіноідаў у спіс наркатычных і псіхатропных рэчываў, якія забароненыя для распаўсюджвання ў краіне, трапіў і блізкі да амфетаміну крысталіус, а таксама сальвінарын, які ўтрымліваецца ў расліне пад назвай Шалфей прадказальнікаў і з'яўляецца вельмі моцным галюцынагенам. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі накладзенае табу дадаткова на шэраг сінтэтычных рэчываў, якія часта сустракаюцца ў курыльных сумесях. Вядомыя па ўсім свеце пад назвай "спайс" курыльныя сумесі, якія найбольш папулярныя сярод моладзі, у нашай краіне па-за законам. Яно і зразумела, таму што сінтэтычныя канабіноіды, якія ўтрымліваюцца ў іх, выклікаюць шэраг небяспечных эфектаў у спажыўцоў — ад таго, што чалавек не здольны засяродзіцца, аж да поўнай страты кантакту нават з уласнай асобай. Асабліва небяспечная гэтая дрэнь для падлеткаў, якім падобнае "курыва" пагражае не толькі парушэннем памяці, але і ў некалькі разоў павялічвае верагоднасць развіцця шызафрэніі.
|
|