Карты і цярпенне. 21.by

Карты і цярпенне

16.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нястомны амерыканец Браян Берг выдаткаваў 44 дні на тое, каб скласці з ігральных картаў макет найбуйнейшага казіно ў кітайскім Макао.

Берг пабудаваў копію самага вялікага казіно ў свеце — кітайскага гульнявога цэнтра Венецыя Макао, канцэпцыю якога распрацоўвалі ў Лас-Вегасе. Самы вялікі "картачны дом" быў зроблены ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Аомэнь (Макао) у Кітаі, які таксама лічыцца самым вялікім гасцінічным комплексам у свеце. Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса зафіксавалі, што на стварэнне мадэлі ў Берга пайшло 44 дні. Архітэктар па адукацыі, Берг не выкарыстоўваў пры стварэнні рэкорднага картачнага будынка ні скотч, ні клей. Картачная копія казіно займае 10,6  метра ў даўжыню, 3 метры ў вышыню і важыць 272  кілаграмы. Для вырабу мадэлі выкарыстоўваліся 218  792  ігральныя карты, або 4051 калода.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нястомны амерыканец Браян Берг выдаткаваў 44 дні на тое, каб скласці з ігральных картаў макет найбуйнейшага казіно ў кітайскім Макао
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика