СМІ аб сітуацыі ў Кіргізіі. 21.by

СМІ аб сітуацыі ў Кіргізіі

22.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Новая газета" (Л. Хаперская, прафесар кафедры дзяржупарадкавання. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Кіргізскай Рэспублікі): "Сітуацыя ў Бішкеку некіруемая. Ствараюцца атрады і дружыны. Ёсць людзі, якія ідуць на захоп, а ёсць людзі, якія ідуць на абарону ўласнасці, і не толькі сваёй. Гэта раскол грамадства. Калі раней гаварылі пра раскол Кіргізіі на поўнач і поўдзень, то сёння яна падзяляецца на апалчэнцаў і марадзёраў. Цяпер сітуацыя больш вострая, чым была ў час "цюльпанавай рэвалюцыі" 2005 года. Тады не было крыві. Цяпер людзі, якія абаранялі сваю ўласнасць, загінулі. А часовы ўрад заняты падрыхтоўкай новай рэдакцыі канстытуцыі. Дзяржтэлебачанне транслюе іх пасяджэнні. Гэта значыць, яны ўнутраную сітуацыю не кантралююць, існуюць у нейкай паралельнай прасторы".

"Грани.ру". (Д. Шушарын, аглядальнік): "Тое, што там адбываецца (у Кіргізіі), нельга назваць нават дзяржаўным пераваротам. Гэта гібель кіргізскай дзяржаўнасці, расцывілізоўванне краіны. Можна колькі заўгодна асуджаць аўтарытарызм у суседніх краінах, уключаючы, дарэчы, і Кітай, але там прысутнічае дзяржава як найважнейшая прыкмета цывілізацыі. Тое, што адбываецца ў Кіргізіі, несуразмернае з тымі крызісамі і канфліктамі, якія бывалі і бываюць у суседзяў. А цяпер пра самае галоўнае. Пра лёс рускамоўнага насельніцтва і яго ўласнасці ў Кіргізіі... Расійская дзяржава паказала сваё поўнае бяссілле ў тым, што датычыцца абароны суайчыннікаў ад рэальнага гвалту і ад рэальных экспрапрыяцый. Расійская ўлада навучылася падобныя канфлікты развязваць, але не ўладжваць. Гэта адзінае, на што здольная, на што разлічаная і да чаго гатовая цяперашняя расійская дзяржава".

"The Daіly Beast" (ЗША): "Былы пасол ЗША ў Таджыкістане і Афганістане Р. Фін, які выкладае сёння ў Прыстане, адзначае, што Масква не толькі падтрымлівала, але і, хутчэй за ўсё, распальвала і падбухторвала бунт супраць карумпаванага кіргізскага кіраўніцтва пасля таго, як Бакіеў адмяніў сваё рашэнне закрыць амерыканскую базу ў аэрапорце "Манас". Р. Фін сцвярджае, што рэзкі рост цэн, які прымусіў грамадзян Кіргізіі выйсці на гэтым тыдні на вуліцы, стаў вынікам расійскага рашэння аб прыпыненні ў лютым другога транша двухмільярднага крэдыту на суму 1,7 мільярда долараў. Гэты крэдыт быў выдзелены Бакіеву, каб захаваць яго ўладу на плыву, калі той паабяцаў закрыць амерыканскую ваенную базу. Акрамя таго, Расія 1 красавіка вырашыла на 30 % павысіць пошліны на газ і нафту, якія пастаўляюцца ў Кіргізію. Апазіцыя бакіеўскай улады не мае сумненняў у правільнасці свайго выбару. Паводле слоў мясцовых рэпарцёраў, парады і рэкамендацыі ёй даюць людзі з ФСБ. Лідары апазіцыі даўно ўжо заяўляюць, што выдвараць заходнія войскі з базы ў "Манасе", як таго хоча Расія".

Пераварот у Бішкеку інспіраваны Масквой, піша Thе Wаshіngtоn Tіmеs. Аб гэтым сведчыць той факт, што ранейшыя апазіцыянеры Кыргызстана, як толькі прыйшлі да ўлады, сталі дабівацца ад Расіі фінансавай і гуманітарнай дапамогі і пашырэння прысутнасці расійскай арміі. "Гэтыя крокі далі беспамылковы сігнал: пры ўсёй сваёй прадэмакратычнай рыторыцы апазіцыя Кыргызстана скача пад дудку Масквы", — гаворыцца ў артыкуле. Пры гэтым намеснік кіраўніка часовага ўрада па канстытуцыйнай рэформе Амурбек Тэкебаеў прызнаў, што Расія адыграла пэўную ролю ў звяржэнні прэзідэнта Курманбека Бакіева.

Thе Wаshіngtоn Tіmеs таксама піша, што ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ў Кыргызстане, залежаць пазіцыі ЗША на постсавецкай прасторы. Бо, хоць новы ўрад Бішкека і запэўніў Вашынгтон, што дамоўленасць аб арэндзе авіябазы ў Манасе будзе выконвацца, нічога не гарантавана пасля заканчэння тэрміну арэнды ў ліпені. За пяць гадоў, што прайшлі пасля першай "рэвалюцыі цюльпанаў", ЗША сталі здаваць пазіцыі на постсавецкай прасторы. "Масква ўбачыла ў амерыканскай прысутнасці шкоду для ўласных геапалітычных інтарэсаў і шляхам серыі эканамічных і палітычных маніпуляцый, марудна, але ўпэўнена змяніла статус-кво ў рэгіёне на сваю карысць, — піша выданне. — Пераварот у Кыргызстане — гэта толькі чарговая падзея ў спаборніцтве па перацягванні каната ў гэтым багатым энерганосьбітамі, стратэгічна важным рэгіёне, размешчаным на стыку Блізкага Усходу, Еўропы і Азіі". Thе Wаshіngtоn Tіmеs таксама піша, што Расія адыграла, прынамсі, частковую ролю ў тым, каб падрыхтаваць глебу для звяржэння Бакіева.

 

Frаnkfurtеr Rundsсhаu публікуе матэрыял аб тым, што сталі даносіцца галасы ў падтрымку вяртання прэзідэнта Бакіева — у той час як 14 вядучых палітычных фігур Кыргызстана яшчэ не дамовіліся аб падзеле ўлады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Новая газета" (Л. Хаперская, прафесар кафедры дзяржупарадкавання. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Кіргізскай Рэспублікі): "Сітуацыя ў Бішкеку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика