У арэале пражывання сокала-пустальгі гінуць векавыя сосны. 21.by

У арэале пражывання сокала-пустальгі гінуць векавыя сосны

22.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пашкадуйце птушак!

Як высветлілася гэтымі днямі, у Мачулішчах каля сталіцы высеклі тры даволі вялікія сасны на тэрыторыі будучага заказніка мясцовага значэння "Сакаліны".

Паводле інфармацыі спецыяліста Мінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерыя Чумакова, высяканне было законным, бо зямельны ўчастак куплены на аўкцыёне, а зямля кваліфікуецца як ворная, аднак...

Спецыяліст па экалагічнай адукацыі ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін лічыць гэтае здарэнне экалагічным вандалізмам, бо тэрыторыя, дзе растуць сосны, — месца гнездавання рэдкага віду сокала-пустальгі. Гэты прыгожы драпежнік занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і мае еўрапейскі ахоўны статус, бо яго колькасць памяншаецца ў Францыі, Вялікабрытаніі, Украіне, Літве і Беларусі. У нашай краіне гняздуецца ўсяго 1200 пар сокала-пустальгі. Гняздуецца пустальга звычайна на высокіх светлых дрэвах, якімі, у тым ліку, з'яўляюцца і векавыя сосны. Рэдкі сокал жыве невялікімі калоніямі, адна з якіх займае арэал рэліктавых соснаў у Мачулішчах.

лічыць гэтае здарэнне экалагічным вандалізмам, бо тэрыторыя, дзе растуць сосны, — месца гнездавання рэдкага віду сокала-пустальгі. Гэты прыгожы драпежнік занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і мае еўрапейскі ахоўны статус, бо яго колькасць памяншаецца ў Францыі, Вялікабрытаніі, Украіне, Літве і Беларусі. У нашай краіне гняздуецца ўсяго 1200 пар сокала-пустальгі. Гняздуецца пустальга звычайна на высокіх светлых дрэвах, якімі, у тым ліку, з'яўляюцца і векавыя сосны. Рэдкі сокал жыве невялікімі калоніямі, адна з якіх займае арэал рэліктавых соснаў у Мачулішчах.

Магчыма, тры асобныя сасны вялікага экалагічнага надвор'я ў Мачулішчах не рабілі, але існуе інфармацыя, што побач рыхтуюцца для продажу яшчэ зямельныя ўчасткі, дзе таксама растуць векавыя сосны.

Даведка "Звязды": <І>навуковае і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне заказніка мясцовага значэння "Сакаліны" падрыхтавана навукоўцамі НАН Беларусі і накіравана ў раённую інспекцыю Мінпрыроды.

<І>навуковае і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне заказніка мясцовага значэння "Сакаліны" падрыхтавана навукоўцамі НАН Беларусі і накіравана ў раённую інспекцыю Мінпрыроды.

Дарэчы, у краінах Еўропы рэліктавыя дрэвы маюць спецыяльны ахоўны статус. На жаль, у Мачулішчах зямельныя ўчасткі, дзе растуць векавыя сосны, прапануюцца прыватным асобам ва ўласнасць без дадатковых умоў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як высветлілася гэтымі днямі, у Мачулішчах каля сталіцы высеклі тры даволі вялікія сасны на тэрыторыі будучага заказніка мясцовага значэння "Сакаліны". ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика