Больш чым мільён — у трох рэгіёнах. 21.by

Больш чым мільён — у трох рэгіёнах

24.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Намінальная налічаная сярэдняя па Беларусі зарплата ў сакавіку адносна лютага павялічылася на 7,8 працэнта, ці на 78,9 тыс. рублёў. Адначасова, як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, у мінулым месяцы на 6,6 працэнта ўзраслі і рэальныя, з улікам змянення цэн, заробкі.

Дарэчы, адзначылі ў Нацыянальным статкамітэце, сярэдняя налічаная зарплата ў цэлым па краіне ў сакавіку склала 1 млн 95,3 тыс. рублёў. У прыватнасці, агульны паказчык па будаўнічых арганізацыях аказаўся 1 млн 470,9 тыс., арганізацыях транспарту — 1 млн 274,5 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1 млн 7,2 тыс., па прамысловых прадпрыемствах — 1 млн 239,7 тыс. рублёў. Але калі сярэдні ўзровень па лёгкай прамысловасці атрымаўся 819,3 тыс., то па паліўнай прамысловасці — 1 млн 839,6 тыс., хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці — 1 млн 736,4 тыс., чорнай металургіі — 1 млн 722 тыс. рублёў. Пры гэтым значна ніжэйшы узровень аплаты працы заставаўся ў сельскай гаспадарцы (693,8 тыс.), а таксама ў шэрагу бюджэтных галін — ахове здароўя (820,4 тыс.), культуры і мастацтве (804 тыс.), адукацыі (755,9 тыс.), сацыяльным забеспячэнні (632,4 тыс. рублёў). Што да асобных рэгіёнаў, то сярод іх сярэднія заробкі вышэй за мільённую адзнаку мелі сталіца (1 млн 494,2 тыс.), Мінская (1 млн 50,6 тыс.) і Гомельская (1 млн 29,5 тыс. рублёў) вобласці. Сярэдні паказчык па Гродзеншчыне быў 976,9 тыс., Брэстчыне — 976 тыс., Магілёўшчыне — 958,7 тыс., Віцебшчыне — 955,6 тыс. рублёў.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намінальная налічаная сярэдняя па Беларусі зарплата ў сакавіку адносна лютага павялічылася на 7,8 працэнта, ці на 78,9 тыс. рублёў. Адначасова, як паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика