Гэта адбудзецца ў рамках праекту "Тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё рэгіёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС".
Як даведалася Еўрарадыё, Еўрапейская камісія і Праграма развіцця ААН вылучылі 1,5 мільёна еўра, каб палепшыць узровень жыцця насельніцтва чарнобыльскіх раёнаў. Яшчэ адзін мільён еўра накіраваны на стварэнне міжнароднага навукова-практычнага цэнтра захворванняў шчытападобнай залозы ў Мінску.
Цэнтр павінен адкрыцца ў сталіцы ўжо ў канцы 2010 года.