Паўторныя выбары ў мясцовыя саветы пройдуць па 15 выбарчых акругах. 21.by

Паўторныя выбары ў мясцовыя саветы пройдуць па 15 выбарчых акругах

30.04.2010 15:07 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 30 красавіка журналістам у Мінску.

У Віцебскай вобласці паўторныя выбары пройдуць у трох акругах, Гомельскай — у чатырох, Гродзенскай — у адной, Мінскай — у чатырох, Магілёўскай — у трох.

Правядзенне паўторных выбараў звязана з тым, што

ў 14 акругах супраць безальтэрнатыўнага кандыдата прагаласавала больш як 50% выбаршчыкаў, яшчэ ў адной акрузе кандыдат у дэпутаты памёр.

Ярмошына адзначыла, што «вітае» правядзенне паўторных выбараў, бо гэта сведчыць пра «вельмі адказны падыход выбаршчыкаў да кандыдатаў».

30 красавіка Цэнтрвыбаркам сумесна са старшынямі абласных і мінскай гарадской выбарчых камісій падвёў вынікі выбараў. У адпаведнасці з імі ў Беларусі былі абраны 21.288 дэпутатаў мясцовых саветаў.

Выбарчую кампанію Ярмошына назвала «паспяховай». Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка «таксама лічыць, што выбарчыя камісіі спрацавалі пазітыўна».


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 30 красавіка журналістам у Мінску. У Віцебскай вобласці паўторныя выбары пройдуць у трох акругах,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика