Пра гэта заявіў 3 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Геральдычнага савета пры прэзідэнце, дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка.
Ён адзначыў, што ў краіне дзейнічаюць афіцыйныя дзяржаўныя знакі, зацверджаныя заканадаўствам Беларусі. "Статус жа былых дзяржаўных знакаў не зацверджаны айчынным заканадаўствам", — сказаў Адамушка.
Герб ВКЛ "Пагоня" ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, адзначыў ён. "Акрамя таго, гэты геральдычны знак знайшоў сваё месца на гербах гарадоў Віцебск, Верхнядзвінск і Лепель (Віцебская вобласць), а таксама Рэчыца (Гомельская вобласць). Такім чынам, выява гэтага герба замацавана гістарычна і афіцыйна", — падкрэсліў Адамушка.
Паводле слоў сакратара Геральдычнага савета пры прэзідэнце Марыны Ялінскай, Міністэрства культуры не палічыла неабходным уносіць бел-чырвона-белы сцяг у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, бо ён стаў знакам Беларускай Народнай Рэспублікі па прапанове дзяржаўнага сакратара БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага толькі ў пачатку 1919 года. "Іншая справа, што само спалучэнне белага і чырвонага колераў гістарычна ўласцівае беларусам", — сказала Ялінская.
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч прытрымліваецца іншага пункту гледжання. У інтэрв'ю БелаПАН ён заявіў, што "ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, відаць, забыліся, што бел-чырвона-белы сцяг з'яўляўся дзяржаўным знакам Рэспублікі Беларусь з 1991 па 1995 гады, і пад гэтым сцягам адбывалася станаўленне сучаснай незалежнай беларускай дзяржавы". Вось чаму бел-чырвона-белы сцяг "цалкам" адпавядае крытэрыям, што прад'яўляюцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспубліцы Беларусь, падкрэсліў Астаповіч.
Пра гэта заявіў 3 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Геральдычнага савета пры прэзідэнце, дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве...