Сіла мастацтва
07.05.2010
—
Новости Общества
|
Героі балета і оперы ў гонар герояў Перамогі Напярэдадні свята, 8 мая, у Вялікім тэатры ратаваць свет будзе прыгажосць — праз вобразы, створаныя артыстамі тэатра. І Спартак ваяваў... за свабоду. Герой, які ўзняўся супраць Рымскай імперыі, паказаны ў балеце Арама Хачатурана. Аднак сіла мастацкага твора ў тым, што ён паказвае супрацьстаянне дабра і зла, якое па-за эпохамі. Сіла такога мастацтва, як балет, яшчэ і ў тым, што яно ўмее падкрэсліць прыгажосць, якой так неабходная абарона. Таму нумарам з балета "Спартак" у святочным канцэрце будзе менавіта Адажыа ў выкананні Людмілы Кудраўцавай і Антона Краўчанкі. Ірына і Алег Яромкіны станцуюць дуэт Аўроры і Дэзірэ са спектакля "Прыгажуня, якая спіць", паводле Чайкоўскага. Кацярына Алейнік паўстане ў вобразе вытанчанай Эсмеральды з балета Пуні. Нумары з іншых спектакляў і мініяцюры, якія спецыяльна падрыхтаваныя да святочнага канцэрта, павінны будуць падкрэсліць стракатасць свету і выклікаць думкі пра тое, што ён часам патрабуе абароны, таксама як і мастацтва ў ім. Аднак оперная трупа тэатра ў другім аддзяленні ўсё-такі збіраецца паказаць магутную сілу мастацтва, выканаўшы кантату "Аляксандр Неўскі" Сяргея Пракоф'ева. Сіла меца-сапрана Наталлі Акінінай, якая будзе саліраваць, падмацуецца хорам і аркестрам. Арганізатары гэтага канцэрта звяртаюцца да асобаў даўніх часоў і далёкіх ад нас варункаў, нібыта нагадваючы крылаты выраз галоўнага героя: "Хто да нас з мячом прыйдзе..." Ёсць пра што паразважаць тым, хто на ахове сённяшняй Беларусі. Ларыса ЦІМОШЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Героі балета і оперы ў гонар герояў Перамогі Напярэдадні свята, 8 мая, у Вялікім тэатры ратаваць свет будзе прыгажосць — праз вобразы, створаныя артыстамі тэатра. ...
|
|