Другі дзень суду над Сяргеем Каваленкам. 21.by

Другі дзень суду над Сяргеем Каваленкам

13.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску працягваецца разгляд крымінальнай справы віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, які 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой навагодняй ёлцы.11.18 Каваленка абвясьціў адвод абвінаваўцу Рудакову. Суд адвод адхіліў. 

11.00 Суд не прыняў адвод судзьдзі. Пасяджэньне працягваецца. Судзьдзя Яўген Буруноў выдаліў з залі Тараса Сургана за тое, што ён даваў парады падсуднаму.Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Яўген Буруноў абвясьціў, што будуць дапытаныя сьведкі.

Сяргеем Каваленка заявіў хадайніцтва, каб яго грамадзкімі прадстаўнікамі ў судзе прызналі жонку Алену Каваленку, брата Віталя Каваленку і сябра Тараса Сургана. Судзьдзя адхіліў хадайніцтва. Актывіст запатрабаваў адводу судзьдзі з прычыны таго, што лічыць стаўленьне да сябе перадузятым. У судзе аб'яўлены перапынак.

7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску працягваецца разгляд крымінальнай справы віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, які 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика