У Гродне працягваюць нішчыць дрэвы. 21.by

У Гродне працягваюць нішчыць дрэвы

21.05.2010 11:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтых ліпаў больш няма. Фота Блог Гродно s13

Каял Новага замку цяпер гола. Фота Блог Гродно s13

Гэтым разам ахвярамі бензапілы сталі ліпы каля музея Элізы Ажэшка.

У Гродне працягваецца вынішчэнне дрэваў. Першымі ў гэтым сезоне былі спілаваныя белыя акацыі, што ўпрыгожвалі двор Новага замка. Зроблена гэта было ў часе суботніка 23 красавіка на замову адміністрацыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Дырэктар музею Юрый Кітурка http://nn.by/?c=ar&i=37911патлумачыў журналістам, што дрэвы былі хворыя і ўяўлялі небяспеку. А потым і ўвогуле выдаў: «У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы». Краязнаўцы з ім не пагадзіліся — на іх думку быў парушаны закон РБ «Аб раслінным свеце».

А цяпер вось ахвярамі бензапілы сталі дзве ліпы, што раслі акурат насупраць уваходу ў музей Элізы Ажэшка.

Планамернае вынішчэнне дрэваў у найноўшай гісторыі гораду пачалося ў 2004 г., калі стартавала татальная рэканструкцыя гістарычнага цэнтра Гродна. Першымі зніклі скверы на плошчы Савецкай потым спілавалі дрэвы на аднайменнай вуліцы, адзінай пешаходнай. У 2008 г. на вуліцы Тэлеграфнай была знішчаная грабавая алея (дрэвы былі занесеныя ў Чырвоную кнігу).


СП

 
Теги: Гродно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым разам ахвярамі бензапілы сталі ліпы каля музея Элізы Ажэшка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика