Сапраўдная беларуская кухня: страва са шпінату або лебяды
26.05.2010 13:27
—
Новости Общества
|
800 г шпінату або лебяды, 1 лыжка мукі, соль, 1 лыжка масла, 1 шклянка булёну або малака, 1 чайная лыжка цукру. Шпінат або лебяду перабраць, апаласнуць, ад вады адціснуць або абтрэсці. Укінуць у кіпень. Калі некалькі разоў перавернуцца і згатуюцца да мяккасці, перакласці ў халодную ваду, апаласнуць, адціснуць і перацерці цераз сіта. Распусціць лыжку масла, змяшаць з мукой, развесці булёнам або малаком і закіпяціць. Палажыць у гэтую вадкасць адвараныя шпінат або лебяду, перамяшаць, пасаліць і пасаладзіць, моцна нагрэць, але не кіпяціць, бо страва счарнее, і падаць з падсмажанымі ў масле грэнкамі, выпускнымі яйкамі, амлетам або падсмажанай цялячай пячонкай. Для прыгатавання гэтай стравы можна таксама выкарыстаць маладую крапіву, салату, бацвінне радыскі, але ў гэтым выпадку разводзіць страву трэба не малаком, а толькі булёнам. Выпускныя яйкі Выпускныя яйкі, якія яшчэ часам называюць пердуты, робяцца наступным чынам: у ваду ў невялікім рондалі дадаць солі і воцату, невысока над рондалем акуратна разбіваюць яйкі і па адным упускаюць іх ў кіпень. Калі бялок зацвярдзее так, што яйка можна будзе выняць шумоўкай або друшляковай лыжкай, дастаць іх асцярожна па адным і пакласці ў талеркі, куды адразу ж пасля гэтага наліць суп. Яйкі раскладаюць непасрэдна па талерках, бо ў супніцы яны могуць падушыцца. З кнігі В. Завадзскай «Літоўская кухарка», 1864 г. Падрыхтавала НБ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
800 г шпінату або лебяды, 1 лыжка мукі, соль, 1 лыжка масла, 1 шклянка булёну або малака, 1 чайная лыжка цукру.Шпінат або лебяду перабраць, апаласнуць, ад вады адціснуць...
|
|