"Стоп бэнзін!”. 21.by

"Стоп бэнзін!”

01.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёньня аўтааматары ў Беларусі плянуюць распачаць акцыю "Стоп бэнзін!” Ад 1 па 4 чэрвеня яны абяцаюць не запраўляцца на запраўках “Белнафтахіма”.Гэта адказ аўтааматараў на падвышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 6%, якое адбылося 12 траўня. Цягам амаль пяці месяцаў ад пачатку года цэны на паліва ў Беларусі падымаліся тры разы і вырасьлі ўжо на 15%. 

Першымі на падаражаньне бэнзіну адрэагавалі менскія аўтааматары, якія і абвясьцілі аб правядзеньні акцыі “Стоп бэнзін!”.

Адзін з арганізатараў сказаў, што з падвышэньнем коштаў на бэнзін павялічваюцца кошты на мяса і малако.

"Мы сталі жыць яшчэ бядней. Таму асноўная мэта акцыі – данесьці да нашых уладаў, што людзі ўжо ня хочуць маўчаць, а тая талерантнасьць і памяркоўнасьць, якая была, на сёньняшні дзень зьнікае”.

Арганізатары раздалі каля пяці тысяч налепак з інфармацыяй пра акцыю.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня аўтааматары ў Беларусі плянуюць распачаць акцыю "Стоп бэнзін!” Ад 1 па 4 чэрвеня яны абяцаюць не запраўляцца на запраўках “Белнафтахіма”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика