Анкету ў польскае консульства цяпер трэба запаўняць праз інтэрнэт. 21.by

Анкету ў польскае консульства цяпер трэба запаўняць праз інтэрнэт

01.06.2010 13:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польскае консульства ў Беларусі больш не будзе прымаць анкеты, запоўненыя ад рукі.

З 24 траўня для таго, каб атрымаць візу, давядзецца знайсці інтэрнэт, затым зарэгістравацца на адмысловым сайце, цягам 30 хвілін запоўніць электронную анкету, а потым раздрукаваць яе на каляровым прынтары. Таксама вы самі абіраеце дату, калі прыйдзеце падаваць дакументы.

У польскім консульстве адзначылі, што электронную візавую анкету мусяць прыносіць усе без выключэння.

У тым ліку і тыя, хто з камп’ютарам на "Вы".

Супрацоўніца консульства: "Я думаю, што, напрыклад, у пенсіянераў ёсць унукі, знаёмыя і гэтак далей, якія ім могуць дапамагчы запоўніць анкету".

Літоўскае консульства пакуль не ўводзіла такія правілы, але можа гэта зрабіць ужо неўзабаве.

Віцэ-консул Літоўскага консульства: "Калі ў нас будзе электронная сістэма - праз два тыдні ці месяц, не магу сказаць. Пажадана, каб прыносілі запоўненыя электронныя анкеты. Але калі ад рукі прынясуць, дык мы прымаем".

Прадстаўніцтва Латвіі таксама спадзяецца на хуткае ўвядзенне электронных анкет.

Консульства Латвіі: "Спадзяемся, што будзе. Але пакуль нам можна прынесці запоўненую на камп’ютары альбо проста ад рукі".

Тым часам з увядзеннем новага Візавага кодэкса Еўрасаюза змяніўся выгляд анкеты на атрыманне шэнгенскай візы. Цяпер на ёй, сярод іншага, маецца наступны тэкст: "Я ведаю і згодны з тым, што пазначана далей: для таго, каб мая заява на выдачу візы была разгледжаная, абавязкова трэба пазначыць звесткі, запатрабаваныя ў гэтай форме заявы, а таксама сфатаграфавацца, а пры патрэбе - даць адбіткі пальцаў".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польскае консульства ў Беларусі больш не будзе прымаць анкеты, запоўненыя ад рукі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика