Дыпадносіны з астраўной дзяржавай. 21.by

Дыпадносіны з астраўной дзяржавай

02.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навіна аб усталяванні дыпламатычных адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Фіджы прыйшла з Нью-Ёрка. Там у пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН адбылася цырымонія падпісання адпаведных дакументаў. Іх падпісалі прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас і прадстаўнік Фіджы пры ААН Піцер Томсан.

Некалькі слоў аб Фіджы, якая знаходзіцца ў Акіяніі, дакладней, у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна. Гэта ў нашым уяўленні, бадай, адна з самых экзатычных краін, з якімі Беларусь мае дыпадносіны. Архіпелаг Фіджы яшчэ называюць краінай больш за 300 астравоў. Яны багатыя на блакітныя лагуны, шыкоўныя пляжы, вечназялёныя трапічныя лясы, рэдкіх жывёл і птушак. Прыкладна на 100 астравах жывуць людзі, астатнія пакуль незаселеныя. Паміж астравамі галоўны сродак зносінаў — катары.

Невыпадкова Фіджы лічыцца самай развітой турыстычнай астраўной дзяржавай Акіяніі. У Фіджы замежнікі любяць праводзіць вясельныя туры. Выбар гасцініц вельмі шырокі — ад танных да фешэнебельных гатэляў і шыкоўных віл. У рамках культурнай праграмы тут можна паглядзець танцы на распаленых вуглях, узяць удзел у "круізе з дэльфінамі", пазнаёміцца з вясковым жыццём абарыгенаў. Клімат тут трапічны, гарачы і вільготны. Фіджыйскае лета доўжыцца з лістапада па май.

Дададзім, Фіджы — канстытуцыйная манархія. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца англійскі кароль (каралева), функцыі якога выконвае назначаны ім генерал-губернатар. Фіджы — аграрная краіна, аснова яе эканомікі — земляробства. Грашовая адзінка — фіджыйскі долар.

Леанід Тугарын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіна аб усталяванні дыпламатычных адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Фіджы прыйшла з Нью-Ёрка. Там у пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика