Рытуальная страва. 21.by

Рытуальная страва

02.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецыяльна прыгатаваная каша была абавязковай рытуальнай стравай у структуры радзінна-хрэсьбіннай абраднасці. Яе выкарыстанне ў гэты святочны час павінна было забяспечыць нованароджанаму здароўе, шчасце, багацце, а парадзісе захаваць здольнасць нараджаць і надалей. "Бабіна-каша", якую гатавала бабка-павітуха да хрэсьбіннага застолля, выконвала адну з галоўных роляў, таму абрад і атрымаў назву ў гонар галоўнага святочнага атрыбута.

 Выкуп і дзяльба кашы сталі галоўным абрадавым стрыжнем сямейна-родавага святкавання. Напрыканцы хрэсьбіннага застолля бабка-павітуха выносіла гаршчок з кашай, накрывала яго ручніком і ўздымала як мага вышэй да столі, тым самым жадаючы, каб дзіця расло высокім, дужым і здаровым. Затым усе прысутныя павінны былі выкупіць "долю" нованароджанага. Дзеля гэтага бабку-павітуху адорвалі грашыма і прасілі аддаць кашу. Падораныя грошы клалі на талерку. Частку сабраных грошай аддавалі бабцы-павітусе, астатнія — парадзісе "на пялюшкі".

 Пасля гэтага гаршчок быццам незнарок білі аб стол так, каб ён рассыпаўся на некалькі частак. Па тым, якую форму захавала каша, прысутныя варажылі аб лёсе нованароджанага: калі каша не рассыпалася, гэта было добрым знакам. Затым кашу дзялілі паміж усімі прысутнымі за сталом. Частку яе трэба было з'есці як мага хутчэй, каб гэтак хутка загаварыла дзіця, а частку адносілі дахаты, каб пачаставаць сваіх дзяцей.

 У некаторых рэгіёнах кашу варылі і пры ацёле каровы. Пасля таго, як карова расцеліцца, накрывалі святочны стол і гатавалі кашу, якую падавалі напрыканцы застолля, а частку яе адносілі жывёліне. Пры гэтым ціха гаварылі наступныя словы: "каб кароўка бегла памыківала, а цялятка пабрыківала". Каб карова лёгка ацялілася і на наступны год, першымі кашу елі жанчыны і толькі потым мужчыны.

 Каша займала цэнтральнае месца і на вяселлі. Кашу падавалі не толькі гасцям, але ў адной місе ставілі і перад маладымі. У некаторых мясцінах ім дазвалялася на працягу ўсяго вяселля есці толькі гэтую страву, каб у іх нараджаліся дужыя і здаровыя дзеці. На Палессі, калі нявеста захавала цнатлівасць, маладым варылі салодкую кашу, калі ж не — то ў кашу сыпалі шмат солі і перцу, каб маладыя елі і плакалі.

 Кашу як святочную рытуальную страву гатавалі і падчас будаўніцтва хаты. Калі укладвалі бэльку ў чырвоным куце, то да яе прывязвалі гаршчок кашы, загорнуты ў кажух. Гэта павінна было сімвалізаваць дабрабыт і сямейнае шчасце. Адно з галоўных рытуальных дзеянняў улазінаў — прыгатаваць кашу ў старой хаце і перанесці яе ў новую, каб з сімвалічнай стравай перайшла удача, дабрабыт і прыбытак.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльна прыгатаваная каша была абавязковай рытуальнай стравай у структуры радзінна-хрэсьбіннай абраднасці. Яе выкарыстанне ў гэты святочны час павінна было...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика