Пячатка Майстра. 21.by

Пячатка Майстра

02.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яе атрымаў Васіль Сёмуха за ўнёсак у развіццё беларускай школы мастацкага перакладу.

Імя Майстра мастацкага перакладу назвалі на ўручэнні прэмій інтэрнэт-часопіса "ПрайдзіСвет". Часопіс быў заснаваны дзеля таго, каб у беларускіх чытачоў было больш магчымасцяў чытаць лепшыя творы замежнай літаратуры па-беларуску. І каб у перакладчыкаў была зацікаўленасць у гэтым. Аказалася, з зацікаўленасцю ўсё ў парадку. За год існавання "ПрайдзіСвет" сабраў пераклады 116 аўтараў з 21 краіны свету, над якімі працавалі 60 чалавек, сярод якіх вялікая частка прадстаўнікоў ужо новага пакалення беларускіх перакладчыкаў.

Імёны лепшых — іх вызначала журы — былі названыя ў музеі Максіма Багдановіча, дзе адбылася цырымонія ўручэння адмысловых статуэтак. Вера Бурлак стала лепшай перакладчыцай прозы — дзякуючы ёй можна было пачытаць па-беларуску "Скрозь Люстэрка..." Льюіса Кэрала. За пераклад паэмы "Бэўвульф" адзначаны Антон Францішак Брыль. Ганна Янкута стала лепшай перакладчыцай "ПрайдзіСвету", яна зрабіла шмат перакладаў, у тым ліку "Каляднага харала" Чарльза Дыкенса.

Вось бы яшчэ ўсё гэта выдаць кніжкамі па-беларуску!..

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе атрымаў Васіль Сёмуха за ўнёсак у развіццё беларускай школы мастацкага перакладу. Імя Майстра мастацкага перакладу назвалі на ўручэнні прэмій...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика