Адміністрацыя Лукашэнкі ладзіць кампанію «Пішы праўду». 21.by

Адміністрацыя Лукашэнкі ладзіць кампанію «Пішы праўду»

02.06.2010 12:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пункт ананімнага анкетавання ў краме «Акіян» на вуліцы Казлова. Чаргі да яго пакуль няма.

Анкета.

З 1 па 4 чэрвеня ў створаная пры Адміністрацыі Лукашэнкі рэспубліканская міжведамасная група зладзіць у шэрагу раёнаў сталіцы праверку працы дзяржаўных органаў і падначаленых ім арганізацый. Праверка ахопіць Кастрычніцкі, Партызанскі, Першамайскі і Маскоўскі раёны Мінска. Дзеля гэтага будуць наладжаныя прыёмы ў адміністрацыях раёнаў, гарачыя лініі.

Для атрымання дадатковай інфармацыі з 1 па 4 чэрвеня ў грамадскіх месцах вышэйазначаных раёнаў будуць размешчаныя скрыні з бланкамі ананімных анкет. Зайшоўшы ў краму, ці разлікова-даведачны цэнтр ЖЭУ, можна за адно паведаміць пра праблемы, якія існуюць у раёне, ды паскардзіцца на недахопы ў працы мясцовых органаў улады.

Дзейнасць міжведамаснай групы не абмяжуецца чатырма раёнамі сталіцы. Маштабныя праверкі ахопяць усе абласныя цэнтры, а таксама шэраг міністэрстваў.

Маштабная акцыя, зладжаная Адміністрацыяй, па сваёй скіраванасці нагадвае грамадскую кампанію «Гавары праўду». Кампанія, якая ў першую чаргу цікавіцца праблемамі рэгіёнаў, ставіць сабе мэту «знайсці дакладную інфармацыю аб сітуацыі ў краіне і яе апублікаваць». Варта адзначыць, што неўзабаве пасля старту кампаніі «Гавары праўду» БРСМ абвясціў пра сваю акцыю — «Задай пытанне прэзідэнту». З 14 красавіка па 25 мая ў навучальных установах па ўсёй краіне былі выстаўленыя адмысловыя скрынкі для пытанняў да кіраўніка краіны.

«Праца грамадскай кампаніі «Гавары праўду» апынулася надзвычай прадуктыўнай: спачатку яе скапіявалі камсамольцы з БРСМ, цяпер ініцыятыву перахапілі іх старэйшыя сёстры і браты з Адміністрацыі», — адрэагаваў на чарговы маніторынг лідэр кампаніі Уладзімір Някляеў. Ён падкрэсліў, што ў кампаніі ў запасе ёсць яшчэ багата ідэй, што датычных свабоды слова, свабоды сумлення, выбару і г.д. «Калі тэндэнцыя з перайманнем гэтых ідэй на самым версе будзе працягвацца, то магчыма мы хутчэй даможамся пастаўленых мэтаў», — сказаў Някляеў.


Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую ўмоўную назву можна даць маштабнаму маніторынгу грамадскай думкі, які наладзіць адмысловая міжведамасная група.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика