Гарачыня адпусціць на фоне моцных дажджоў. 21.by

Гарачыня адпусціць на фоне моцных дажджоў

04.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння тэрыторыя Беларусі апынецца ў зоне ўплыву вельмі кантрасных атмасферных франтоў, калі паўднёвы вецер зменіцца на паўночны, а тэмпература паветра знізіцца, у параўнанні з чацвяргом, адразу на 10—15 градусаў, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук. Максімальная тэмпература ўдзень у пятніцу — не больш за 18—24 градусы. Амаль паўсюдна па краіне пройдуць моцныя дажджы, з ліўнямі і навальніцамі. У суботу ападкаў ужо амаль не будзе, але стане значна свяжэй. Тэмпература паветра ўначы 5—12, удзень 15—22 градусы. У нядзелю ўвогуле ўсталюецца сонечнае надвор'е. Тэмпература ўначы — 3—8, удзень — 17—24. На наступным тыдні зноў пацяплее. Уначы будзе — 9—14, а ўдзень — 22—28 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння тэрыторыя Беларусі апынецца ў зоне ўплыву вельмі кантрасных атмасферных франтоў, калі паўднёвы вецер зменіцца на паўночны, а тэмпература паветра знізіцца, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика