Божы куток ля вёскі Ператок
04.06.2010
—
Новости Общества
|
У жытнёвым полі паміж вёскамі Таль і Ператок гэты цуд прыроды адшукаць нескладана,
арыенцірам служыць бяроза. Любанскія краязнаўцы паклапаціліся, каб да каменя ставіліся
як да святыні, і прымацавалі мармуровую шыльду — ахоўны знак. А з дарогі на камень
скіроўвае шыльда. Гэта клопат уладальніка тэрыторыі — прыватнага ўнітарнага прадпрыемства
"Таль-агра".
Ад многіх культавых камянёў любанскі адрозніваецца найперш фактурай — ён увесь у дзірках, нібы пастраляны. У гэтыя адтуліны наведвальнікі ўстаўляюць скручаныя папяровыя грошы — своеасаблівую ахвяру. Завязаныя на бярозе і крыжах каляровыя стужкі наводзяць на думку пра аброчны характар візітаў да гэтага сведкі даўніны. Колькасць і добрая захаванасць грашовых купюр сведчаць, што наведвальнікі былі тут не болей тыдня таму. Хоць між іншым, ніякіх сцежак у маладым жыце разгледзець так і не ўдалося. Анатоль Кляшчук. фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жытнёвым полі паміж вёскамі Таль і Ператок гэты цуд прыроды адшукаць нескладана, арыенцірам служыць бяроза. Любанскія краязнаўцы паклапаціліся, каб да каменя... |
|