Лятаюць самалёты вайны ў мініяцюры. 21.by

Лятаюць самалёты вайны ў мініяцюры

04.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упершыню пад Віцебскам праходзіць міжнародны турнір па авіямадэльным спорце, у якім бяруць удзел прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Эстоніі і іншых краін. Дакладныя копіі ваенных самалётаў Першай і Другой сусветных войнаў, якімі кіруюць па радыёсувязі, узносяцца ў нябёсы і ўдзельнічаюць у паветраных баталіях.

Спаборніцтвы праводзяцца на базе віцебскага аэраклуба (4 і 5-га чэрвеня). Раней штогод рэспубліканскія спаборніцтвы "наземных авіятараў" праводзіліся ў Мінску. Сёлета вырашылі ў правінцыі арганізаваць цікавае свята. Віцебск выбраны для гэтага невыпадкова — у вобласці дзейнічаюць шмат клубаў авіямадэлізму. Школьнікі пад кіраўніцтвам настаўнікаў вырабляюць мадэлі судна, касмічных апаратаў... Акрамя гэтага, Віцебскі ДТСААФ славіцца сваімі традыцыямі арганізацыі спаборніцтваў верталётчыкаў, парашутыстаў. Апошніх, дарэчы, запрасілі на свяце паказаць сваё майстэрства.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Перакрыты канал кантрабанды наркотыкаў з Літвы

Супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі і байцамі спецпадраздзялення "Альфа" перакрыты канал кантрабанды буйных партый сінтэтычных наркотыкаў з Літвы ў Беларусь. Канал кантраляваўся ўдзельнікамі міжнароднай злачыннай групы, якая складалася з грамадзян абедзвюх краін.

У Мінску падчас спробы збыту наркотыкаў затрыманы кантрабандысты — грамадзяне Беларусі. Канфіскавана каля 500 грамаў парашку, у склад якога ўваходзіць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва парамецілэфедрон, а таксама 0,5 кг масы расліннага паходжання з утрыманнем псіхатропнага рэчыва JWH-018. Агульны кошт наркотыкаў перавышае 40 тысяч еўра.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Стрэліў у суседа

Беспрацоўны, які жыве па вул. Паркавай у Баранавічах, узяў пнеўматычную вінтоўку і са свайго балкона на 4-м паверсе пачаў шукаць цэль.

У гэты час унізе праходзіў сусед, і мужчына стрэліў у яго.

І хоць сусед атрымаў лёгкае пашкоджанне, якое не пагражае здароў'ю, цяпер следства будзе высвятляць, што прымусіла 43-гадовага хулігана пайсці на гэта.

Заведзена крымінальная справа, а пнеўматычная вінтоўка і пулькі да яе канфіскаваныя.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню пад Віцебскам праходзіць міжнародны турнір па авіямадэльным спорце, у якім бяруць удзел прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Эстоніі і іншых краін. Дакладныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика