Як, вы яшчэ не бегалі?
04.06.2010
—
Новости Общества
|
"Забег паўзункоў" сёлета змяніўся на "Заезд бегункоў" У Мінску ўжо стала добрай традыцыяй ладзіць свята для малых і іх бацькоў — "Забег паўзункоў", у якім удзельнічаюць дзеткі ва ўзросце да аднаго года. Сёлета арганізатары аб'явілі вечар сустрэчы былых паўзункоў і прапанавалі паўдзельнічаць у новай забаве — "Заезд бегункоў". Гэта ўжо спаборніцтва малечы ва ўзросце з года да трох. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі ўявіць сябе ў ролі сапраўдных гоншчыкаў, бо каталіся на яркіх машынках-джыпах. Адпіхваючыся ножкамі ад падлогі (а тыя, хто яшчэ да падлогі не дастае, маглі машынку каціць), юным "шумахерам" патрэбна было пераадолець трыццаць метраў. Самыя хуткія атрымалі ганаровыя званні пераможцаў і падарункі. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Забег паўзункоў" сёлета змяніўся на "Заезд бегункоў" У Мінску ўжо стала добрай традыцыяй ладзіць свята для малых і іх бацькоў — "Забег паўзункоў", у...
|
|