11 і 12 чэрвеня — выпускныя вечары. 21.by

11 і 12 чэрвеня — выпускныя вечары

11.06.2010 12:07 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як запэўнілі ў галоўным адукацыйным ведамстве, ніякіх забаронаў на сустрэчу выпускнікамі світанкаў сёлета не ўводзілася. Сустрэча выпускнікамі першага ў дарослым жыцці світанку — гэта прыгожая школьная традыцыя, якае перадаецца з пакалення ў пакаленне, дык чаму яна павінна перарвацца? Пачатак, працягласць і месца правядзення выпускных вечароў вызначаліся кіраўнікамі школ разам з бацькоўскімі камітэтамі і ўзгадняліся з мясцовымі органамі кіравання.

Праўда, падчас масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах, у парках і сустрэчы світанку выпускнікоў абавязкова павінны суправаджаць дарослыя — педагагічныя работнікі ці бацькі адзінаццацікласнікаў. Такая норма ўтрымліваецца ў загадзе Міністэрства адукацыі аб правядзенні ў агульнаадукацыйных установах апошніх званкоў і выпускных вечароў. Кіраўнікі упраўленняў і аддзелаў адукацыі павінны паклапаціцца аб прыцягненні да аховы грамадскага парадку на выпускных вечарах прадстаўнікоў праваахоўных органаў. У функцыі кіраўнікоў упраўленняў і аддзелаў адукацыі ўваходзіць таксама кантроль за выхаваўчым зместам сцэнарыяў урачыстых мерапрыемстваў і іх ідэалагічнай накіраванасцю.

А вось спіртное на выпускных вечарах знаходзіцца пад строгай забаронай, незалежна ад таго, дзе праходзіць урачыстасць: у школьных сценах ці ва ўстановах культуры. І гэта таксама непарушная традыцыя…Надзея НІКАЛАЕВА.


Надзея Нікалаева, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як запэўнілі ў галоўным адукацыйным ведамстве, ніякіх забаронаў на сустрэчу выпускнікамі світанкаў сёлета не ўводзілася. Сустрэча выпускнікамі першага ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика