У паліклініках уводзяцца пасады памочнікаў дактароў. 21.by

У паліклініках уводзяцца пасады памочнікаў дактароў

16.06.2010 14:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі распачата праца па ўкараненні пасады памочніка лекара ў паліклініках, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 16 чэрвеня ў Мінску міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Паводле яго слоў,

памочнік доктара будзе ажыццяўляць даўрачэбны кантроль пацыентаў, выпіску рэцэптаў, дыспансерызацыю, кантроль за выкананнем пацыентам прызначэнняў доктара і г.д. Мэта ўвядзення пасады — зняць нагрузку з доктара,

удасканаліць даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі ў паліклініках.

Як паведаміў міністр, на пасаду памочніка лекара могуць прэтэндаваць сярэднія медыцынскія работнікі, якія прайшлі спецыяльнае навучанне ці курсы павышэння кваліфікацыі. Зарплата ў памочнікаў доктара будзе вышэйшай, чым у медсястры.

Зараз у краіне каля 164 тыс. медработнікаў. Паводле слоў Жарко, на кожныя 10 тыс. чалавек прыпадае 30 дактароў, што практычна адпавядае сярэднееўрапейскаму паказчыку. У той жа час, паводле слоў міністра, сёлета арганізацыі аховы здароўя прыслалі амаль 4,5 тыс. заявак на спецыялістаў, а размеркавана было 1,9 тыс. выпускнікоў медыцынскіх ВНУ.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі распачата праца па ўкараненні пасады памочніка лекара ў паліклініках, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 16 чэрвеня ў Мінску міністр аховы здароўя Васіль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика