40% абітурыентаў здавалі ЦТ па гісторыі Беларусі па-беларуску
17.06.2010 17:21
—
Новости Общества
|
Асаблівасцю цэнтралізаванага тэставання па гісторыі Беларусі, што прайшло ў чацвер, было тое, што каля 40% абітурыентаў здавалі яго на беларускай мове, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. Паводле яго слоў, з заяўленых 24 тыс. 510 абітурыентаў не прыбылі на ЦТ 635 чалавек. ЦТ цягнулася 90 хвілін, за якія абітурыенты маглі адказаць на 50 пытанняў. Мікалай Фяськоў сказаў, што падчас выпрабавання 4 чалавекі былі выдаленыя з аўдыторый. Яны спрабавалі скарыстацца сотавымі тэлефонамі. Да падрыхтоўкі і экспертызы тэстаў былі прыцягнутыя высокакваліфікаваныя выкладчыкі, метадысты і настаўнікі. Усе заданні складзеныя з улікам школьнай праграмы. Так што скаргі абітурыентаў і іх бацькоў на складанасць заданняў беспадстаўныя, лічыць дырэктар РІКВ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асаблівасцю цэнтралізаванага тэставання па гісторыі Беларусі, што прайшло ў чацвер, было тое, што каля 40% абітурыентаў здавалі яго на беларускай мове, паведаміў...
|
|