За вуліцы Быкава сабрана 70 тысяч подпісаў. 21.by

За вуліцы Быкава сабрана 70 тысяч подпісаў

19.06.2010 12:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёньня ў дзень народзінаў Васіля Быкава прадстаўнікі інтэлігенцыі і грамадзкасьці ўсклалі кветкі да магілы пісьменьніка. Паўтары месяцы таму напярэдадні Дня перамогі кампанія «Гавары праўду» абвясьціла пра збор подпісаў за перайменаваньне вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу Быкава ў Менску, і Парыскай камуны ў Горадні.

Сёньня лідэр, а кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў распавёў, што сабрана больш за 70 тысяч подпісаў у падтрымку гэтай ініцыятывы, якія будуць перададзеныя ў Менгарвыканкам і Гарадзенскі гарвыканкам.

На мітынгу выступілі ўдава Быкава Ірын Міхайлаўна, паэт Анатоль Вярцінскі, які прачытаў верш прысьвечаны Быкаву, прафэсар Юры Хадыка, пісьменьнік Васіль Якавенка, мастак Рыгор Сытніца і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.


Радыё "Свабода"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзень народзінаў Васіля Быкава прадстаўнікі інтэлігенцыі і грамадскасці ўсклалі кветкі да магілы пісьменніка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика