Сацыяльны форум у Магілёве не можа пачацца з‑за праблем з памяшканнем
25.06.2010 15:26
—
Новости Общества
|
Адміністрацыя гасцініцы «Магілёў» адмовіла ў памяшканні для правядзення IV Сацыяльнага форуму.
Дырэктар гасцініцы Леанід Кац абгрунтаваў гэта тым, што зала пасяджэнняў занятая пад іншыя мерапрыемствы. Між тым, як сцвярджае адзін з арганізатараў форуму — лідэр аб’яднання донараў «Кропля жыцця» і дабрачыннага сацыяльнага фонду «Шчырасць» Ігар Каваленка, папярэдняя дамоўленасць аб арэндзе памяшкання з адміністрацыяй гасцініцы была. Арганізатары заяўляюць, што форум усё роўна адбудзецца, праўда, адкрыецца з затрымкай. Ён пройдзе у грамадскім цэнтры «Кола», што на завулку Чкалава, — гэта прыватнае памяшканне. Як раней паведамляў БелаПАН, раніцай у арэндзе памяшкання арганізатарам адмовіла адміністрацыя гасцінічнага комплексу «Крыніца» магілёўскага ААТ «Магатэкс», дзе планавалася правядзенне форуму. Там адмову матывавалі рамонтам. ІV Сацыяльны форум грамадскіх арганізацый Беларусі, Украіны і Літвы павінен прайсці 25—27 чэрвеня. Яго асноўная тэма — рэформа беларускай сістэмы аховы здароўя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адміністрацыя гасцініцы «Магілёў» адмовіла ў памяшканні для правядзення IV Сацыяльнага форуму. Дырэктар гасцініцы Леанід Кац абгрунтаваў гэта тым, што...
|
|