Дэпутат польскага Cейма: Мы жадаем, каб СПБ быў адзіным і незалежным. 21.by

Дэпутат польскага Cейма: Мы жадаем, каб СПБ быў адзіным і незалежным

12.07.2010 16:01 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы жадаем, каб Саюз палякаў у Беларусі быў адзіным і незалежным ад уладаў», —

заявіў у інтэрв’ю БелаПАН член камісіі па замежных справах польскага сейма, дэпутат ад апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» Тадэвуш Вазняк.

Па яго словах, дэпутаты Сойма заклапочаныя расколам СПБ і «нездаровай» сітуацыяй вакол грамадскага аб’яднання. «Мы жадаем, каб прадстаўнікі Саюза палякаў сабраліся, выбралі сваё кіраўніцтва і дзейнічалі свабодна», — сказаў парламентарый.

Па яго словах, для палякаў каштоўнасці свабоды маюць вялікае значэнне. Як мяркуе Вазняк, у апошнія гады пагоршылася сітуацыя ў адносінах дзвюх краін. У якасці прыкладу ён прывёў адмову беларускіх уладаў ва ўездзе ў Беларусь дэпутату сойма ад кіруючай партыі «Грамадзянская платформа», намесніку парламенцкай камісіі па замежных справах Роберту Тышкевічу, які меў намер прыняць удзел у памінанні воінаў Арміі Краёвай, якія загінулі ў ліпені 1944 года ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Гэтая цырымонія з удзелам трох польскіх парламентарыяў, у тым ліку і Вазняка, адбылася 11 ліпеня.

«Для палякаў гэта памінанне мае вялікае значэнне, бо мы ўшаноўваем памяць сваіх суайчыннікаў, якія загінулі за Польшчу ў межах 1939 года. Гэтыя людзі змагаліся за сваю радзіму, нічога не ведаючы пра дамоўленасці паміж лідэрамі краін антыфашысцкай кааліцыі аб пасляваенных межах Польшчы», — падкрэсліў Вазняк. Змяненне адносін паміж Польшчай і Беларуссю ён звязвае з пазіцыяй беларускага кіраўніцтва. Раскол у грамадскім аб’яднанні адбыўся ў 2005 годзе. З таго часу ў краіне існуюць два СПБ — афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы.

Экспартаваць: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы жадаем, каб Саюз палякаў у Беларусі быў адзіным і незалежным ад уладаў», — заявіў у інтэрв’ю БелаПАН член камісіі па замежных справах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика