Знішчаны помнік на магіле Францішка Багушэвіча. 21.by

Знішчаны помнік на магіле Францішка Багушэвіча

12.07.2010 19:19 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выхадных у Рэдакцыю "НН" напісаў чытач. Вандравалі па паўночным захадзе. Бачылі дзікасць: з магілы Францішка Багушэвіча ў Жупранах знік помнік. Магіла нагадвае месца атакі вандаламі. Што такое? Разбярыцеся.



Год жа юбілейны - 170 гадоў з дня нараджэння, 110 гадоў ад часу смерці чалавека, які замацаваў за беларусамі саманазву "беларусы". Чытач прыслаў і фота разбуранай магілы.

Сталі мы разбірацца, якія дакладна працы будуць праводзіцца: рэстаўрацыя, рэканструкцыя ці замена пастамента, на якім знаходзіўся барэльеф.

У аддзеле культуры Ашмянскага райвыканкама, які адказвае за помнік, толькі адзін чалавек валодае поўнай інфармацыяй. Але ён адмовіўся што-небудзь расказваць, спаслаўшыся на тое, што знаходзіцца ў Мінску на курсах. І да вяртання ў Ашмяны размаўляць па працоўных пытаннях не збіраецца.

Нічога не ведаюць аб працах у Жупранах і ў музеі Багушэвіча ў Кушлянах. Між тым з 2003 года помнік унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Францішак Багушэвіч (1840-1900). Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны. Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. Ратуючыся ад магчымых рэпрэсій, выехаў ва Украіну. У 1884 годзе прыехаў у Вільню, дзе працаваў у судовай палаце. Пад псеўданімамі надрукаваў зборнікі вершаў "Дудка беларуская", "Смык беларускі". З 1898 года жыў у Кушлянах (Смаргоншчына), пахаваны ў Жупранах (Ашмяншчына), на высокай гары тамтэйшых могілак, каля касцёла. Яму належаць словы: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі".



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З магілы Францішка Багушэвіча ў Жупранах знік помнік. Магіла нагадвае месца атакі вандаламі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика