Як беларусы візы атрымліваюць: дорага і складана
15.07.2010
—
Новости Общества
|
У самым разгары пара адпачынкаў, падчас якой тысячы беларусаў выпраўляюцца за мяжу. Нядаўна TUT.BY
ЗША Кошт: $140 Канада Кошт: 75$ CANТэрмін: да трох тыдняў Паколькі ў Беларусі няма канадскай амбасады, за візай вам таксама прыйдзецца выправіцца ў Варшаву. Праўда, ёсць яшчэ адзін варыянт, які, паводле сведчанняў нашых чытачоў, больш фінансава выгодны. Падаць дакументы можна і ў Заўважце, візавы збор прымаецца толькі ў канадскіх доларах і толькі дакладная сума. Магчыма, каб вам яго аплацілі вашы канадскія сваякі ці сябры. Але на прадстаўленым ў банку чэку абавязкова павінна стаяць пазнака "Receiver General for Canada". Патрабаванні канадскага іміграцыйнага ведамства адны з самых жорсткіх у свеце. Таму падрыхтуйцеся да адмовы, калі ў вас няма сацыяльна-эканамічных гарантыяў да вяртання на радзіму: нерухомасці, аўто, прыстойнага заробку ці банкаўскага рахунку. “У вас будзе магчымасць атрымаць канадскую візу, калі вы зменіце ўласны сацыяльны статус”, — прыблізна такі адказ атрымала адна з нашых наведвальніц, якая збіралася ў Канаду ў госці да сваякоў, але не здолела выканаць вышэйпералічаныя патрабаванні. Германія Кошт: 60 еўраТэрмін: да 2 тыдняў Праца візавага аддзела амбасады ФРГ у Мінску, якая таксама выдае кароткатэрміновы Шэнген у краіны Бенілюкса, Аўстрыю, Данію і Славенію - прыклад нямецкай пунктуальнасці. На Нагадаем, паводле новых правілаў візавага кодэксу Еўразвяза, пашпарт заяўніка на візу мусіць быць выданы менш за 10 год таму і мець хаця б дзве чыстыя старонкі. Францыя Кошт: 60 еўраТэрмін: да 8 дзён Пасольства Францыі ў Мінску адказнае таксама за выдачу беларусам шэнгенскіх віз у Іспанію, Нарвегію, Партугалію і Ісландыю. Візавы аддзел прызнае, што ў летні турыстычны сезон працуе ў перагружаным рэжыме, а таму раіць па магчымасці запісвацца на падачу дакументаў за тры месяцы да мяркуемай паездкі. Уся інфармацыя адносна падачы дакументаў на візу Польшча Кошт: 60 еўраТэрмін: да 8 дзён Нагадаем, пасля далучэння ў снежні 2007-га да Шэнгенскай дамовы Польшчы, Літвы і Латвіі кошт віз для беларусаў у суседнія краіны - сябры Еўразвязу ўзняўся да 60 еўра. Як вынік, толькі за першы год колькасць выданых беларусам віз у Польшчы знізілася на 73 адсоткі. Аднак, як вядома, чалавек прызвычайваецца да ўсяго... З 24 траўня ў польскай амбасадзе дзейнічаюць новыя правілы, паводле якіх візавыя анкеты запаўняюцца ў інтэрнэце. Праз Сеціва браніруецца і час падачы дакументаў. “Гэта дае магчымасць кожнаму карыстальніку самастойна вызначыць зручны тэрмін падачы візавай анкеты, максімальна абмежаваць колькасць наведванняў нашай установы, зэканоміць час, пазбегнуць чэргаў, скараціць час разгляду заявы, а таксама дазволіць абслугоўваць больш кліентаў”, — абвешчана на сайце амбасады за подпісам кіраўніка Консульскага аддзела Марэка Марцінэка. “Было б ідэальна, каб гэта сістэма працавала, - распавёў TUT.BY адзін з наведнікаў партала, які нядаўна атрымліваў візу ў Польшчу. - Падчас онлайн-рэгістрацыі прапануецца выбраць вольную дату - праз 10-15 дзён. Прыходзіш у прызначаны дзень, а там ужо з 6-ці раніцы чакае безліч народу. Прастаялі да 14 гадзінаў, калі перад нашым носам зачынілі вакенца, нічога не патлумачыўшы. Гэта значыць, што вам трэба зноў рэгістравацца на падачу дакументаў, зноў прыходзіць у амбасаду праз 10-15 дзён, зноў стаяць. Відавочна, што лічба вылучаных рэгістрацыяў не адпавядае магчымасцям амбасады”. Мінскае консульства абслугоўвае таксама Віцебскую і Магілёўскую вобласці. Людзі ж скардзяцца, што іх разварочваюць за адну няправільную коску. “Пры мне стаяла жанчына, якая ўжо трэці раз прыязджала з Віцебска. Двойчы яе адпраўлялі за няправільна запоўненую анкету, - распавёў TUT.BY другі наведнік парталу. - Я ўжо не кажу пра адносіны, калі і ў 30-градусную спёку, і ў халадэчу трэба гадзінамі стаяць на вуліцы, дзе не прадугледжаны нават навес”. “Раней не было ніякіх праблемаў: прыходзіш, чакаеш і атрымліваеш. Цяпер няма ніводнага задаволенага чалавека”, - дзеліцца з намі трэці чытач.
Тэрмін: да 14 дзён На пачатку сваёй працы ў Беларусі цяперашні літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас, паглядзеўшы на велізарныя чэргі за літоўскімі візамі, узяўся за навядзенне парадку з падачай дакументаў. Кажуць, пасля гэтага магчымасці працаваць з пасольствам пазбавілася частка турфірмаў, якія гандлявалі месцамі ў чарзе. Потым консульскі аддзел пашырыўся тэрытарыяльна, што крыху палепшыла сітуацыю. Цяпер зарэгістравацца на падачу дакументаў можна і ў Эстонія Кошт: 60 еўраТэрмін: да 14 дзён Паўнавартаснае пасольства Эстоніі ў Мінску з’явілася толькі ў кастрычніку 2009-га. Дагэтуль дзейнічала генконсульства. Сёння тут можна атрымаць візу ў Эстонію і Фінляндыю. Ужо амаль год візавыя анкеты прымаюцца толькі ў “Цяпер запісваюць на верасень, і ў жывой чарзе больш 600 чалавек. Стаіць там аўтобусік і прадае чаргу. Яшчэ на мінулым тыдні чарга на пачатак жніўня каштавала 400 эўра. Цяпер ужо 600. Штодзённыя бойкі і пераклічкі па начах каштуюць нятанна", - піша адзін з карыстальнікаў партала TUT.BY. На жаль, датэлефанавацца да эстонскай амбасады нам так і не ўдалося. Пасля 2-хвіліннага эстонскамоўнага спіча аўтамата, які потым дублюецца на расійскую, званок сканчаецца. Што рабіць беларусам, у якіх ёсць канкрэтныя пытанні? Ізраіль Кошт: 21 долар + 3 тысячы рублёўТэрмін: 1 дзень Суседзі-расійцы ўжо два гады ездзяць у Ізраіль без віз. Літаральна на днях Ізраіль прыняў рашэнне адмяніць візавы рэжым з Украінай. Беларусь, як заўжды, у хвасце. Пры тым, што размовы вядуцца не адзін год, ізраільскі бок у прыватных гутарках намякае, што яны гатовы да палягчэння рэжыму, але вось, маўляў, беларусы не спяшаюцца губляць візавыя зборы. Што да атрымання віз, праблемаў няма. Дэмакратычны кошт разам з хуткасцю выдачы віз робіць працэдуру амаль бязболеснай. Велізарны мінус - адсутнасць у ізраільскага пасольства ўласнага вэб-сайта. Для краіны, якая з’яўляецца адным з сусветных лідэраў ў сферы ІТ і праграмнага забеспячэння, гэта недаравальна. Да таго ж тэлефонны аўтаадказчык пасольства запраграмаваны выключна на ангельскай мове. Як вынік, чалавек, які не валодае ангельскай, нават не зразумее, якую клавішу трэба націснуць, каб яго злучылі з жывым супрацоўнікам. Інфармацыю па неабходных дакументах можна атрымаць Італія Кошт: 60 еўра Тэрмін: да 2 тыдняў На сайце амбасады, дзе вы знойдзеце ўсю неабходную Распавядаючы пра асаблівасці атрымання беларусамі візаў, мы тут наўмысна падрабязна не спыняемся на дзвюх краінах - турыстычных хітах - Балгарыі і Турцыі, бо нашы суайчыннікі найчасцей трапляюць туды праз турфірмы. Адзначым толькі, что ў Балгарыі, якая стаіць у чарзе на ўключэнне ў Шэнгенскую зону, для беларусаў такія самыя візавыя патрабаванні, як і ў краінах Шэнгену. Візавы рэжым у Турцыі, наадварот, адзін з самых дэмакратычных: плаціце 20 долараў ці 15 еўра ў турэцкім аэрапорце - і краіна на два месяцы ваша. Вытрываласці пры атрыманні віз і запамінальных вандровак! Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У самым разгары пара адпачынкаў, падчас якой тысячы беларусаў выпраўляюцца за мяжу. Нядаўна TUT.BY паведамляў, куды беларусу можна паехаць без візы. Сёння мы...
|
|