Заява ФК БАТЭ: Сярод нашых фанатаў ёсць падонкі, якія падзяляюць фашыстоўскую філасофію
15.07.2010 18:10
—
Новости Общества
|
«Учора падчас матчу з ісландскім «Хабнарф’ёрдюрам» у фанацкім сектары БАТЭ адбыўся абуральны інцыдэнт. У пэўны момант побач былі паднятыя транспаранты з лічбамі «14» і «88». Мы не думаем, што мела месца выпадковае супадзенне лічбаў, ці акцэнтавалася ўвага на нумарах любімых футбалістаў нашай каманды. Па ўсёй бачна, нейкія прыдуркаватыя, такім вось брудным спосабам, вітаючы нацызм, вырашылі нанесці ўдар па іміджу клуба. Як ні сумна гэта прызнаваць, фанацкае асяроддзе нашага клуба, зрэшты, як і любога іншага, — неаднастайная, і, як аказалася, у ёй існуе група падонкаў, якія падзяляюць і прамаўляюць нацысцкую філасофію. У гэтых нелюдзяў, а па‑іншаму назваць іх нельга, не засталося нічога святога.ФК БАТЭ ўжо пачаў ўласнае расследаванне. Вядуцца кансультацыі з лідэрамі фанацкага руху, а таксама рыхтуецца зварот у праваахоўныя органы. Не сумняваемся, выканаўцы гэтай бруднай акцыі будуць выяўленыя. Мы прыносім выбачэнні ўсім заўзятарам клуба, жыхарам нашага горада, які пацярпеў ад фашызму падчас Вялікай Айчыннай вайны, за тое, што гэты інцыдэнт своечасова не быў папярэджаны. ФК БАТЭ заўсёды падтрымліваў сучасных, крэатыўных балельшчыкаў. Разам з тым, мы вядзем пастаянную барацьбу з прыхільнікамі розных шавіністычны поглядаў. Зразумела, мы не можам падвесці ўсіх фанатаў пад адзін грабянец і прадбачыць іх думкі і дзеянні. Аднак прафілактычную працу праводзіць абавязаныя. І мы гэтым будзем актыўна займацца. Разам з тым лічым, што такая праца павінна ажыццяўляцца не толькі клубам, але і ўсімі людзьмі, якія знаходзяцца побач. У такіх сітуацыях недазволена займаць пазіцыю назіральніка. З гэтым злом трэба весці барацьбу і выпальваць жалезам.Але гэтыя складаныя пытанні не можа вырашыць адзін клуб або асобна ўзятая група людзей. Гэтым мерапрыемствам павінна надавацца ўвага ў сям’і, у адукацыйных установах, працоўных калектывах. На жаль, закон не дае нам права караць адмарозкаў метадамі нашых дзядоў. Але мы можам звярнуцца ў праваахоўныя органы з мэтай выяўлення і недапушчэння такіх асобаў на матчы з удзелам нашай каманды. Мы ні на хвіліну не павінны забываць, грамадзянамі якой краіны з’яўляемся, якім пазбаўлены і нягоды падвергнуўся наш народ у барацьбе з карычневай чумой. І таму проста абавязаны стаць сцяной на шляху адраджэння ідэй нацызму». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 ліпеня падчас матчу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Хабнарф’ёрдюр» з’явіліся расцяжкі з лічбамі 14 і 88. Гэта своеасаблівы шыфр, які абазначае «Хайль Гітлер». З гэтай...
|
|