Маладым спецыялістам сяла штомесяц даплацяць па 180 тысяч
16.07.2010 12:16
—
Новости Общества
|
Урад Беларусі ў тры разы павялічыў памер надбаўкі, якая выплачваецца маладым спецыялістам, якія адправіліся працаваць на сяло. Надбаўкі маладым спецыялістам, якія прыбылі на працу ў сельскагаспадарчыя арганізацыі па накіраваннях навучальных устаноў выплачваліся і раней. Асноўнай умовай было тое, што гэтыя спецыялісты пасля адпрацоўкі абавязковага размеркавання заставаліся працаваць у сельгасарганізацыях. Каб падтрымаць спецыялістаў матэрыяльна, ім на працягу трох гадоў рабілася даплата да іх заработнай платы ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду. На 1 ліпеня 2010 года яна складала 90 тысяч рублёў. Паводле рашэння ўрада, з цяперашняга часу памер даплаты маладым спецыялістам, якія засталіся працаваць у сельгасарганізацыі пасля адпрацоўкі абавязковага размеркавання, будзе складаць трохразовы памер тарыфнай стаўкі першага разраду, прадугледжанай для работнікаў бюджэтнай сферы. Гэта ўжо 270 тысяч рублёў.На думку ўрада, такая матэрыяльная падтрымка, якая будзе аказвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дапаможа вырашыць кадравую праблему на сяле і стане той рухаючай сілай, якая верне ў вёску моладзь. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад спадзяецца, што дзеля гэтых грошай моладзь застанецца працаваць у вёсцы.
|
|