Сяргей Каваленка галадаў 10 дзён у ізалятары
19.07.2010 14:57
—
Новости Общества
|
Актывіст апазіцыі Сяргей Каваленка 10 дзён галадаў у віцебскім ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), адкуль быў вызвалены вечарам 18 ліпеня. Нагадаем, Каваленка быў затрыманы вечарам 8 ліпеня супрацоўнікамі міліцыі. У маі яго асудзілі ўмоўна, і кожны дзень пасля 21.00 ён павінен быў знаходзіцца дома. Як паведаміў Каваленка БелаПАН, 8 ліпеня ён прыйшоў домоў на дзве хвіліны пазней, пасля чаго на яго ўсклалі дысцыплінарны арышт на 10 дзён за парушэнне ўмоў праходжання ўмоўнага пакарання. Усе 10 дзён знаходжання ў ІЧУ апазіцыянер галадаў. «Гэта мой пратэст на папярэднія затрыманні, вельмі дрэнныя ўмовы ў ІЧУ. Не было цюфякоў, падушак, мяне не выводзілі на прагулкі», — заявіў Каваленка. Ён меркаваў, што можа быць затрыманы. «Улады не хацелі, каб я быў на волі падчас правядзення „Славянскага базару“, таму што мог праводзіць беларускамоўную агітацыю сярод вялікай колькасці народа», — сказаў апазіцыянер. З пачатку 2010 года Сяргей Каваленка неаднаразова затрымліваўся міліцыяй за арганізацыю розных акцый. У маі суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за вывешванне Падзяліцца навіной:
Сяргей Каралевіч, БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывіст апазіцыі Сяргей Каваленка 10 дзён галадаў у віцебскім ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), адкуль быў вызвалены вечарам 18 ліпеня. Нагадаем, Каваленка...
|
|