Суд не. 21.by

Суд не

05.08.2010 14:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсіянер Аляксандр Пестракоў падаў у суд на недзяржаўную газету «Народная Воля». Ён хоча, каб выданне папрасіла прабачэння ў ветэранаў і дапісала ў назве, што газета не падзяляе дзяржаўнай палітыкі.

Нагодай для суда стала публікацыя ўрыўкаў з кнігі ўспамінаў Іллі Копыла «Нябышына. Вайна». На думку пазоўніка, у гэтай кнізе «напісаная адна няпраўда». Сам Пестракоў нарадзіўся ў 1948 годзе, а аўтар успамінаў падчас вайны меў 9 гадоў. Аднак Пестракоў лічыць, што ва ўспамінах Копыла напісаная няпраўда і «Народная Воля» павінна адказаць за распаўсюд ілжывых звестак.

Таксама пенсіянер папрасіў суд абавязаць газету зрабіць прыпіску пад назвай, што гэтае выданне з’яўляецца апазіцыйным і не падзяляе дзяржаўнага пункту погляду. Як у эратычных выданнях пазначаецца, што іх можна чытаць толькі з пэўнага ўзросту,

так і «Народная воля» павінна пісаць, што газета небяспечная для псіхікі моладзі, упэўнены пенсіянер.

У сувязі з незаконнымі патрабаваннямі пазоўніка галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч папрасіў спыніць разгляд справы. Суд пагадзіўся з пазіцыяй газеты:

«Суд не прыняў да разгляду, а фактычна адхіліў пазоў. Справа ў тым, што паводле заканадаўства не мае права чалавек прымушаць газету прасіць прабачэння ў безадрасных фігурантаў. У людзей без імён, без прозвішчаў, без адрасоў… Што значыць „мы пакрыўдзілі падпольшчыкаў“? Мы можам пакрыўдзіць канкрэтнага падпольшчыка, канкрэтнага партызана, урэшце… Але ж і пра гэта справа не ішла ў кніжцы!»

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсіянер Аляксандр Пестракоў падаў у суд на недзяржаўную газету «Народная Воля». Ён хоча, каб выданне папрасіла прабачэння ў ветэранаў і дапісала ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика