Беларусаў у працэнтных суадносінах стала больш, але яны русіфікуюцца
08.09.2010 13:43
—
Новости Общества
|
8 верасня сталі вядомыя некаторыя вынікі перапісу насельніцтва, што прайшоў яшчэ ў мінулым годзе. Як і прагназавалі некаторыя каментатары, вынікі зафіксавалі нарастанне русіфікацыі у краіне — толькі 60% грамадзян Беларусі назвалі беларускую мову сваёй роднай. У той час як у 1999 годзе гэтая лічба раўнялася 73,6%. Дома па беларуску размаўляе ўвогуле толькі 30% грамадзян Беларусі. Разам з тым за дзесяць гадоў колькасць беларусаў сярод грамадзян краіны павялічылася з 81,2% да 84%. Адпаведна колькасць расіян у Беларусі паменшылася амаль на чвэрць — з 11,4% да 8%. Таксама на чвэрць менш стала ў Беларусі палякаў (3,9% у 1999 — 3% у 2009). Параўнальна з мінулым перапісам колькасць насельніцтва скарацілася на 5,5%. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агучаныя вынікі апошняга перапісу. Яны сведчаць аб нарастанні русіфікацыі ў краіне.
|
|