Міліцыянты не далі правесці бітву пухоўкамі ў Мінску
08.09.2010 21:05
—
Новости Общества
|
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі чалавек на бульвары Мулявіна ў Мінску. Каля сотні маладых людзей сабраліся там а 19 гадзіне, каб пачаць бітву пухоўкамі. Так яны хацелі адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы.
Як толькі яны падзяліліся на чырвоных і белых, міліцыянты схапілі сама меней шэсць чалавек. Яны паведамілі, што павязуць затрыманых у міліцыю Савецкага раёну. Двое затрыманых трапілі ў апорны пункт правапарадку што на Чырваназорным завулку. Міліцыянты паведамілі ім, што затрыманне адбылося паводле заявы нейкага грамадзяніна, які паскардзіўся, што яго збілі падушкамі. Фотарэпартаж: Антон Матолька, TUT.BY Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі перашкаджаць працы фотарэпарцёраў. Затрымлівалі “для вызначэння асобы”, нягледзячы на тое, што затрыманыя ўдзельнікі мелі пры сабе пашпарты. Пасля затрыманняў удзельнікі бітвы перамясціліся ў Парк Горкага, дзе з’імітавалі некалькі баёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі чалавек на бульвары Мулявіна ў Мінску
|
|