Шэйман наведаў Туркменістан. 21.by

Шэйман наведаў Туркменістан

09.09.2010 13:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ашхабад наведаў памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях Віктар Шэйман.

Чыноўнік перадаў прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву «цёплыя словы вітання і пісьмовае пасланне ад яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі», перадаюць туркменскія СМІ.

У рамках сустрэчы суразмоўцы выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці традыцыйна сяброўскіх адносін паміж Туркменістанам і Беларуссю, абмеркаваўшы важнейшыя напрамкі супрацоўніцтва. У іх ліку - закупкі Туркменістанам беларускай сельскагаспадарчай і іншай спецтэхнікі, а таксама навучанне туркменскіх спецыялістаў у ВНУ Беларусі.

Гурбангулы Бердымухамедаў таксама адрасаваў беларускім партнёрам прапанову адносна будаўніцтва жылога гарадка для працаўнікоў горнаўзбагачальнага камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў, які беларусы ўзводзяць у Лябапскім велаяце Туркменістана.

Падзяліцца навіной: 
charter97.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ашхабад наведаў памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях Віктар Шэйман. Чыноўнік перадаў прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика