Абзац. 21.by

Абзац

10.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйны Мінскі міжнародны марафон пройдзе ў Мінску падчас Дзён горада. Чакаецца, што на старт выйдзе каля 10 тыс. бегуноў з 15 краін. Старт будзе дадзены 11 верасня ў 11.00 каля культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-арэна".

18-гадовая маці, жыхарка адной з вёсак Брэсцкай вобласці, дадала ў малочную сумесь для кармлення 3-месячнай дачкі прыкладна 10 грамаў гарэлкі і дала гэтую сумесь дзіцяці. Калі жанчына ўбачыла, што дзяўчынка перастала дыхаць, яна выклікала медыкаў. Экспертыза ўстанавіла, што смерць дзіцяці наступіла ад атручэння этылавым спіртам. Маці думала, што ў дзіцяці глісты і вырашыла такім чынам палячыць малую. У дачыненні да жанчыны 8 верасня распачатая справа.

У Пінскім раёне загінулі два родныя браты. Адзін з іх сеў за руль, не маючы пасведчання кіроўцы. Аварыя адбылася за 60 км ад Пінска, каля вёскі Востраў. Hyundaі выкінула за межы праезнай часткі, і ён перакуліўся ў кювеце на дах. Ратавальнікі, што прыехалі на месца ДТЗ, убачылі змяты легкавік, але адзін з братоў быў яшчэ жывы. Яго тэрмінова даставілі ў бальніцу, аднак выратаваць жыццё пацярпелага не ўдалося. Другі памёр адразу пасля аварыі. Як высветлілася, за рулём знаходзіўся малады чалавек без пасведчання. А пракаціцца на аўтамабілі, мяркуецца, яму дазволіў родны брат, якому і належала легкавушка. Неспрактыкаваны кіроўца дапусціў памылку, выехаў на ўзбочыну, машыну выкінула ў кювет, дзе яна ўрэзалася ў дрэва і перакулілася.

Пракуратура Мінска расследуе забойства бамжа ў падвале 9-й гарадской клінічнай бальніцы, што на вуліцы Сямашкі. Злачынства было ўчынена вечарам 6 верасня. У падвальным памяшканні аднаго з карпусоў бальніцы перыядычна начавалі бяздомныя, якія дапамагалі праводзіць розныя рамонтныя работы. У ноч на 7 верасня ў падвале было двое бамжоў, адзін з якіх ураджэнец Мелітопаля (Украіна), другі — мінчанін. Сварка паміж мужчынамі ўзнікла з-за таго, што яны не падзялілі спіртное. Мінчанін нанёс пацярпеламу каля 20 нажавых раненняў, ад якіх той памёр.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   Жыхар Аўстраліі ажыццявіў падарожжа на газонакасілцы. 67-гадовы аўстраліец Клод Харві ажыццявіў пешае падарожжа з газонакасілкай паміж двума буйнымі гарадамі, прайшоўшы каля 2000 км. Клод адправіўся ў дарогу ў ліпені і дабраўся да канчатковага пункта свайго маршруту 7 верасня. Падчас падарожжа да яго неаднаразова звярталіся жыхары прыдарожных дамоў з просьбамі падстрыгчы іх лужкі. Ён згаджаўся не на ўсе прапановы, іначай, па яго словах, ніколі не дабраўся б да фінішу. Як можна меркаваць, некаторыя ўладальнікі лужкоў аплачвалі працу падарожніка не па існуючых расцэнках, а па завышаных, бо чалавек з газонакасілкай за час свайго падарожжа змог заробіць 40 тыс. долараў. Гэтую суму Харлі мяркуе аддаць на дабрачыннасць.

Хутка антыбіётыкі будуць рабіць з прусакоў. Брытанскія даследчыкі правялі шэраг эксперыментаў, у ходзе якіх ім удалося выдзеліць з галаўнога мозгу прусакоў цэлую серыю выключна актыўных малекул. Гэтае адкрыццё дазволіць стварыць новае пакаленне лекавых сродкаў, што змогуць супрацьстаяць супервірусам, якія з'явіліся апошнім часам і з якімі не спраўляюцца сённяшнія антывірусныя прэпараты. Тканкі мозгу і нервовай сістэмы галоўных гарадскіх "паразітаў" змаглі забіць больш за 90% мульты-рэзістэнтнага залацістага стафілакока, не пашкодзіўшы пры гэтым чалавечыя клеткі. Такім чынам, калі ўдасца стварыць новы прэпарат, ён будзе не толькі змагацца са шкоднымі арганізмамі, але і прынясе чалавеку мінімальную шкоду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Аўстраліі ажыццявіў падарожжа на газонакасілцы. 67-гадовы аўстраліец Клод Харві ажыццявіў пешае падарожжа з газонакасілкай паміж двума буйнымі гарадамі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика