"Сто разоў будзем адмяраць і адзін — рабіць"
10.09.2010
—
Новости Общества
|
Адновім Каложу разам! Каля сцен Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў прысутнасці людзей, якім неабыякавы лёс славутага помніка гісторыі і архітэктуры ХІІ стагоддзя, распачалася грамадская акцыя "Адновім Каложу разам!". "Мэта гэтай акцыі — не толькі сабраць неабходныя фінансавыя сродкі, але і абвастрыць увагу грамадскасці да захавання нашай гісторыка-культурнай спадчыны", — зазначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Жук. А што датычыцца падыходу да працы па аднаўленні храма, то, як падкрэсліў навуковы кіраўнік праекта рэстаўрацыі Каложскай царквы, дацэнт БНТУ Генадзь Лаўрэцкі, "сто разоў будзем адмяраць і адзін раз — рабіць, ніякай адсябяціны не будзе". Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій адслужыў малебен, благаславіўшы гродзенцаў, усіх, хто прыме ўдзел у акцыі "Адновім Каложу разам", на добрую, высакародную справу, якая робіцца дзеля жамчужыны беларускага дойлідства і, разам з тым, будзе садзейнічаць нашаму духоўнаму адраджэнню. Паведамляем дабрачынны рахунак для збору сродкаў на аднаўленне Каложскай царквы: Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, 426 філіял АСБ "Беларусбанк", дабрачынны рахунак №3642501000918, код 152101199, УНП 500039602, 0КПО 02233932. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля сцен Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў прысутнасці людзей, якім неабыякавы лёс славутага помніка гісторыі і архітэктуры ХІІ стагоддзя, распачалася...
|
|