Чырвоны пояс як абярэг
10.09.2010
—
Новости Общества
|
Якасна іншы стан жанчыны ў адрозненне ад нявесты-дзяўчыны фіксуецца дадатковай візуальна-апазнавальнай інфармацыяй. Маці жаніха пасля дзяльбы каравая павяжа ёй — нявестцы — фартух, аснову кампазіцыі якога складае рытмізаванае, паслядоўнае чаргаванне пяці чырвоных і белых палосаў. 3 гэтага вынікае, што фартушок сімвалізаваў радаводную эстафету, прычым верхняя частка і пояс, на якім трымаўся атрыбут жаночай долі, былі чырвонымі, г.зн. жывот жанчыны — улонне новага жыцця — быў экраніраваны (закрыты) чырвоным, жыццёстваральным, фрагментам фартуха. Яго сілу ўзмацняў яшчэ адзін выключна моцны абярэг — чырвоны пояс. Менавіта таму хочацца параіць будучым матулям: на працягу ўсяго перыяду цяжарнасці разам з вамі павінен быць чырвоны пояс-абярэг (яго нельга завязваць на вузел, трэба перакінуць канцы васьмёркай). У выпадку, калі паміраў нехта з блізкіх, бабуля перавязвала цяжарную чырвоным поясам, ствараючы вакол яе магічны круг, які перасцерагаў будучае дзіця. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якасна іншы стан жанчыны ў адрозненне ад нявесты-дзяўчыны фіксуецца дадатковай візуальна-апазнавальнай інфармацыяй. Маці жаніха пасля дзяльбы каравая павяжа ёй...
|
|