Куды схадзіць на свята?. 21.by

Куды схадзіць на свята?

10.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На два дні сталіца Беларусі абяцае ператварыцца ў месца забаў, адпачынку і радасці.

Усё пачнецца напярэдадні — 10 верасня. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (Мяснікова, 44) рыхтуе святочны канцэрт для пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар". У гэты ж дзень кінатэатр "Беларусь" (Раманаўская Слабада, 28) пакажа для шматдзетных сем'яў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі фільм "На шляху кахання".

Суботнім жа ранкам усе ахвотныя змогуць прыняць удзел у міжнародным марафоне (пр. Незалежнасці — вул. Каліноўскага — веладарожка ў водна-зялёным дыяметры сталіцы) — старт у 11:00. У дванаццаць дня — на прыступках Палаца спорту мінчан і гасцей горада чакае свята спорту і мастацтва.

З 12:00 да 16:00 Мінская гарадская ратуша (пл.  Свабоды) запрашае на свята духоўнай музыкі, а ля Музея гісторыі горада Мінска (вул. Рэвалюцыйная,  10) распачнецца свята "Мінскі дворык".

Традыцыйны "Кірмаш рамёстваў" пазнаёміць наведвальнікаў з новымі вырабамі майстроў народнай творчасці з 12:00 да 18:00. У той жа час і ў тым жа месцы (раён Палаца спорту) будзе працаваць выстава-кірмаш "Мядовая крыніца — для цябе, сталіца!".

Вечарам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі (пл. Парыжскай камуны, 1) распачнецца цырымонія ўручэння ўзнагарод "Мінчанін года", якая скончыцца святочным канцэртам. А ля будынка Нацыянальнай бібліятэкі выстаўку-ярмарку тавараў, вырабленых прадпрыемствамі сталіцы, зменіць выступленне  аркестра Міхаіла Фінберга.

У цырку-шапіто (пр. Незалежнасці) для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пакажуць дабрачыннае прадстаўленне міжнароднага праекта "Кракадзілы-гіганты пад гіпнозам". А ў мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура пройдзе адкрыццё "Дня скульптара". З 11:30 да 15:00 наведвальнікаў майстэрні чакаюць майстар-класы...

У працяг дня — прэм'ерны паказ дакументальнага фільма "Ваяцель" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" (студыя "Летапіс"). А палове восьмай вечарам сваю працу ў музеі распачне віртуальная выстава "Скульптары — сталіцы", якая працягнецца да трох гадзін ночы. У музеі сучаснага выяўленчага мастацтва плануецца адкрыццё выставы "25 секунд" французскага фотамастака П'ера Уільяма Анры, а Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (вул. Леніна,  20; пр. Незалежнасці, 47) парадуе мінчан і гасцей сталіцы фотаконкурсам "Усмешкі беларусаў вядомых і розных".

На праспекце Пераможцаў (побач з абеліскам "Мінск — горад-герой") у суправаджэнні сімфанічнага аркестра вечарам чакаецца 20-хвілінны феерверк.

Два дні запар (11 і 12 верасня) у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт,  41) будзе праходзіць міжнародны турнір па спартыўных танцах "Кубак сталіцы-2010". У нядзелю ў МКСК "Мінск-Арэна" (пр. Пераможцаў, 111) распачнуцца міжнародныя спаборніцтвы па Муай Тай "Вялікая васьмёрка" за тытул чэмпіёнаў свету" (пачатак баёў а 18 гадзіне). Завершыць свята канцэрт салістаў беларускай оперы "Гэта — класіка" на плошчы ля опернага тэатра. Заканчэнне канцэрта ў 21:00.

Беларуская сталіца сёлета азначае 943-ю гадавіну ўпамінання ў летапісах.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На два дні сталіца Беларусі абяцае ператварыцца ў месца забаў, адпачынку і радасці. Усё пачнецца напярэдадні — 10 верасня. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика