Самыя крэатыўныя ў Беларусі — кандытары і вытворцы гарэлкі?. 21.by

Самыя крэатыўныя ў Беларусі — кандытары і вытворцы гарэлкі?

10.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жонка настойліва адпраўляе мужа ў краму, таму што ў хаце скончыўся "Аксаміт ночы", ды і дзіцяці купіць якіх "Шакапупсікаў" не шкодзіла б. Нарачонаму ж такая перспектыва не надта ўсміхаецца, бо днямі заходзіў сусед і клікаў адзначыць павышэнне пляшачкай "Цешчынага мёду". Жыццёвая сітуацыя на мове таварных знакаў. Без такіх ёмкіх слоўцаў і выслоўяў сёння нельга існаваць ніводнаму прадпрыемству, якое зацікаўлена ў тым, каб родная прадукцыя была лепшай за аналагі канкурэнтаў.

Важна не проста назваць хлеб ці цукеркі, патрэбна яшчэ і нейкім чынам злавіць настрой пакупніка, каб назва не згубілася ў вялікім асартыменце. Прынамсі, беларускія вытворцы ўсё часцей здзіўляюць крэатывам у назвах сваёй прадукцыі. Паводле звестак Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, у якасці таварнага знака ў нашай краіне можа быць зарэгістраванае спалучэнне слоў, колераў, а таксама літарныя, лічбавыя і выяўленчыя абазначэнні. Самымі арыгінальнымі і запамінальнымі варыянтамі аб'яднання ўсяго вышэйпералічанага сёлета здзівілі прадстаўнікі кандытарскай і лікёра-гарэлачнай галін. Такі вывад быў зроблены пасля вывучэння афіцыйных каталогаў таварных знакаў. Як вам, напрыклад, кандытарская прадукцыя пад назвай "Арбуза-карапуза" ад фабрыкі "Спартак"? Дзеці лёгка запомняць і ў наступны раз папросяць купіць. А дарослым у лікёра-гарэлачным аддзеле чаму б не звярнуць увагу на "Моцны арэшак" ад брэсцкага "Белалка" ці "Франтавую" ад "Крышталя"?

Калі і быць каму абавязаным за тое, што мы абіраем пэўны тавар у тым ліку і з-за яго цікавай назвы, дык гэта маркетолагам. З чаго ж складаецца працэс распрацоўкі таварнага знака, расказала эканаміст-маркетолаг ААТ "Лунінецкі малочны завод" Ірына Емельяновіч:

— Спачатку патрэбна вызначыцца, што ты хочаш сказаць з дапамогай таварнага знака. Тут не абысціся без вывучэння патрабаванняў пакупнікоў. Напрыклад, збіраецца інфармацыя пра тое, якія асацыяцыі выклікаюць магчымыя варыянты назвы альбо наколькі зручнай яна будзе для запамінання. Часам важна падабраць словы, якія не столькі апісваюць прадукцыю, колькі адлюстроўваюць сутнасць яе дызайну ці нагадваюць пра нейкі агульнавядомы жарт. Галоўнае, каб было мілагучна.

Ганна ГАРУСТОВІЧ,

студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жонка настойліва адпраўляе мужа ў краму, таму што ў хаце скончыўся "Аксаміт ночы", ды і дзіцяці купіць якіх "Шакапупсікаў" не шкодзіла б. Нарачонаму ж...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика