На
10.09.2010 10:47
—
Новости Общества
|
На VI міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм Шэін паведаміў, што стужку планавалася паказаць 9 верасня ў 17.30 у Глыбоцкім раённым доме культуры (Віцебская вобласць). Аднак, калі аўтар фільма прыехаў у Глыбокае для ўдзелу ў прэзентацыі сваёй работы, у кіраўніцтве фестывалю яму паведамілі, што стужка не можа быць паказаная, паколькі атрымала адмоўную ацэнку па выніках экспертызы ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Прэм’ера «Забарона на паказ майго фільма сведчыць пра тое, што беларускія ўлады імкнуцца кантраляваць усе сферы жыцця грамадства», — падкрэсліў Шэін. Ён мяркуе, што вядомая біблейская цытата «Не бойцеся!», якую ў перыяд барацьбы з камунізмам часта паўтараў папа Ян Павел II, «вельмі актуальная для цяперашняй Беларусі». Як паведаміў Аляксей Шэін, фільм дэманстраваўся ў шэрагу пратэстанцкіх абшчын краіны. Паводле яго слоў, атрыманыя запрашэнні на паказ стужкі ў Бруселі (Бельгія) і Музеі генацыду ў Вільнюсе (Літва). Аляксей Шэін з’яўляецца адным з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На VI міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат-2010», які адкрыўся ў Мінску 7 верасня, зняты...
|
|