Экскурсія па сэрцы Мінска з Антонам Астаповічам
10.09.2010 11:04
—
Новости Общества
|
Чым Мінск падобны да Венецыі? Якую тэрыторыю займае гістарычны цэнтр беларускай сталіцы? Як на месцы кляштарнага саду маглі зрабіць паркоўку? Хто вінаваты ў знішчэнні гістарычных будынкаў у апошнія гады? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні вы атрымаеце з нашай відэаэкскурсіі. Напярэдадні Дня горада карэспандэнты TUT.BY прайшлі старажытнымі сцежкамі Верхняга горада разам са старшынём Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам.
Экскурсія па Старым горадзе для першакурснікаў Архітэктурнага каледжа ўжо стала добрай завядзёнкай для спадара Астаповіча. Нястомны абаронца нацыянальнай архітэктурнай спадчыны, ён цудоўна валодае не толькі гістарычным матэрыялам, але сённяшняй сітуацыяй. Менавіта Астаповіч з калегамі ўжо не адзін год змагаецца са сталічнымі чыноўнікамі і будаўнікамі за захаванне кожнага аўтэнтычнага каменя ў Мінску — горадзе, які мае 1000-гадовую гісторыю, але амаль страціў гістарычны цэнтр. “Гэтыя першакурснікі — будучыя архітэктары, і я лічу вельмі важным на самым пачатку закласці ім асновы асноваў. Паказаць, якая ўнікальная наша сталіца. Давесці, што гісторыка-культурная каштоўнасць гэта не тое месца, дзе можна даваць волю фантазіі”, — кажа кіраўнік Таварыства аховы помнікаў. Хочацца спадзявацца, што праміне патрэбны час і кінутыя краязнаўцам зярняты прарастуць скрозь асфальт народнага бяспамяцтва і чыноўніцкага цемрашальства. А пакуль выпраўляемся ў экскурсію… Легенда пра разбураны Мінск Лічыцца, што ў апошнюю вайну Мінск быў зруйнаваны разам з гістарычным цэнтрам. “Гэта легенда, — распавядае Антон Астаповіч, прыводзячы ў якасці доказаў савецкія дакументы. — Верхні горад у вайну амаль не пацярпеў”. Пра фальсіфікацыю гісторыі і знішчальныя савецкія бамбардзіроўкі глядзіце ў нашым відэасюжэце. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Апошні рэнесансавы горад Чым каштоўны гістарычны цэнтр Мінска? У чым падабенства Мінска і Венецыі? І на якой падставе Мінск можна лічыць “апошнім з магіканаў” на абсягах былой Рэчы Паспалітай. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Зачыненая ратуша Ці ведаеце вы, што ў першапачатковым праекце ўзнаўлення Мінскай ратушы планавалася абсталяваць там музей горада? Чаму гэта не адбылося і чым Мінская ратуша прайграе Магілёўскай, глядзіце ў нашым відэасюжэце. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Прыцягальныя 0,3 працэнты “Гістарычны цэнтр складае ўзяго 0,3% гарадской тэрыторыі, і менавіта на гэты лапік зямлі шчэмяцца ўсе інвестары”, — распавядае Антон Астаповіч, называючы будаўнічыя работы ў гістарычным цэнтры “поўным неадэкватам”. Хто і на падставе чаго забудоўвае сэрца Мінска? Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. “Фантан быў, ды не там” Што цяпер месціцца на месцы былога Высокага рынку і Малога гасціннага двара і чаму іх ужо ніколі не ўдасца адрадзіць? Як праекціроўшчыкі наблыталі з гарадскім фантанам? Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Заміж кляштара — гатэль з казіно Ужо не адзін год кіпяць жарсці вакол далейшага лёсу комплексу былога Кляштара бернардынцаў на плошчы Свабоды. Нягледзячы на шматгадовыя пратэсты грамадскасці (больш за 30 тысяч чалавек падпісаліся пад зваротам да прэзідэнта з просьбай вярнуць комплекс вернікам) і пазіцыю касцёла, кіраўніцтва горада вырашыла ўладкаваць у помніку 17 стагоддзя гатэль з паркінгам і казіно. Пра гісторыю і сучаснасць гэтага вострага пытання распавядае Антон Астаповіч. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Што чакае Зыбіцкую? Як пры пабудове праваслаўнага духоўна-асветнiцкага цэнтру Кірылы і Мяфодзія, куды з Жыровічаў пераедзе духоўная семiнарыя, знішчылі цэлы гістарычны квартал? Як забудуюць пустыр ля Свіслачы на вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай) — хай-тэкаўскімі муляжамі ці гістарычна дакладнымі камяніцамі паводле архіўных краслюнкаў? Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. “Мы не павінны фінансаваць знішчальнікаў нашай спадчыны” Як на месцы былога кляштарнага саду, акурат за Палацам Рэспублікі, маглі вырашыць зрабіць паркоўку? Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Што ў Мінску ёсць такога, чаго няма ў Вільні? Калі Мінск стаяў вышэй за Вільню? Колькі ў Мінску прыватных сядзібных комплексаў? Які лёс чакае палац Міхала Пшаздзецкага, што месціцца насупраць французскай амбасады, глядзіце TUT. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Відэа: Максім ГАЙКО, Дзмітры БЯЛКОЎСКІ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня горада карэспандэнты TUT.BY прайшлі старажытнымі сцежкамі Верхняга горада разам са старшынём Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў...
|
|