Затрыманых «падпальшчыкаў» усё более
10.09.2010 13:41
—
Новости Общества
|
Тэрмін зняволення анархістаў, затрыманых паводле падазрэння ў нападзе на расійскае пасольства, скончыўся, але маладых людзей не вызвалілі. Спіс падазроных павялічваецца. 9 верасня скончыўся тэрмін зняволення анархістаў, затрыманых 3 верасня, аднак на волю яны не выйшлі. У чацвер, а 3 верасня маладых людзей, што жылі камунаю на адной кватэры, затрымалі па падазрэнні ў падпале службовай машыны каля расійскага пасольства 30 жніўня. Ім было прад’яўлена абвінавачванне ў групавым хуліганстве. На працягу трох сутак рабілася праверка. Затым справы перакваліфікавалі, ды актывістаў дапытвалі ўжо з нагоды нападу на Дом прафсаюзаў, у якім ноччу 1 мая невядомыя выбілі шкло. На гэты раз справы былі заведзеныя за індывідуальны напад, але пад падазрэнні праваахоўных органаў патрапілі сямёра чалавек анархісцкіх поглядаў. Колькасць падазроных ў датычнасці да інцыдэнту ля пасольства Расіі расце. У сераду затрымалі яшчэ чатырох чалавек, сярод іх — сябра «Правага Альянсу» Падрабязнасці ўчынку пакуль невядомыя. Паводле крымінальнага кодэксу, максімальны тэрмін зняволення без прад’яўлення абвінавачвання абвінавачання складае 3 сутак. Пракурор можа працягнуць яго да 10 сутак. Сямёра анархістаў ужо адсядзелі два разы па трое сутак па розных абвінавачваннях. Па словах сяброў, на затрыманых спрабуюць прыпісаць рознае, некаторых падазраюць у падпалах у Магілёўскай вобласці. Некаторым бацькам зняволеных міліцыянты патлумачылі, што іхнія дзеці падазраюцца ў падпале дзвярэй будынка «Беларусбанка» 30 красавіка. Адвакатамі затрыманых выступаюць Павел Сапелка і Тамара Сідарэнка. «Зараз вядома, што аналагічныя допыты, праўда без затрыманняў, адбываліся таксама ў Салігорску і Гомелі,« — паведаміў прадстаўнік Гэта не першыя цкаванні анархістаў. Затрыманні, допыты былі і раней. Але яны ніколі не даходзілі да крымінальных справаў, ды абвінавачаных не трымалі па некалькі сутак. Адказнасць за напад на амбасаду Расіі і пазнейшую сярод якіх не толькі анархісты. Імёны затрыманых: Ігар Чапіга, Тацяна Семянішчава, Істазараў Ігар, Хоціна Валерыя, Слюсараў Сяргей, Дзядок Мікалай, Антон Лапцёнак, Жынгероўскі Аляксей, Францкевіч Аляксандр, Сяргей Папоў, Уладзімір Валодзін. Праваахоўныя органы затрыманні не каментуюць. «Ідзе следства, журналісцкае ўмяшальніцтва можа яму толькі зашкодзіць,« — паведаміў Канстанцін Шалькевіч, намеснік начальніка упраўлення інфармацыі МУС. Нагадаем, на тэрыторыю расійскага пасольства вечарам 30 жніўня невядомыя кінулі бутэлькі з запальнай сумессю, падпаліўшы такім чынам службовы аўтамабіль. Юльян Місюкевіч Падзяліцца навіной:
Юліян Місюкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрмін зняволення анархістаў, затрыманых паводле падазрэння ў нападзе на расійскае пасольства, скончыўся, але маладых людзей не вызвалілі.
|
|