У
10.09.2010 14:54
—
Новости Общества
|
Як паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, рост захворвання на ВРВІ характэрны для пачатку восені. Летась адзначалася аналагічная сітуацыя. Аднак звесткі, якімі характарызуецца рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, спецыяліст назваць адмовілася. Паводле слоў Карабан, нягледзячы на павелічэнне выпадкаў ВРВІ, лік захварэлых «не настолькі вялікі, каб гэтыя лічбы трэба было называць — пра эпідэмію гаворкі няма». Як паведаміла спецыяліст, у Беларусь паступіла першая партыя вакцыны супраць грыпу. Да сярэдзіны наступнага тыдня ў краіну паступяць усе дозы вакцыны, закупленыя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. На працягу двух тыдняў вакцына пройдзе праверку. У канцы верасня — пачатку кастрычніка ў Беларусі будзе праходзіць масавая вакцынацыя супраць грыпу. У першую чаргу прышчэпку ад грыпу атрымаюць жыхары Беларусі з груп рызыкі. Гэта работнікі аховы здароўя, адукацыі, транспарту, грамадскага харчавання і гандлю, сферы абслугоўвання, вайскоўцы, а таксама дарослыя і дзеці з шэрагам хранічных захворванняў — Усяго за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту да цяперашняга эпідэмічнага сезона павінна быць закуплена 1 млн. 400 тыс. доз супрацьгрыпознай вакцыны кітайскай вытворчасці. Як адзначаюць спецыялісты, яна эфектыўна як супраць сезоннага віруса, так і пандэмічнага грыпу A (H1N1). Усяго ў цяперашні эпідэмічны сезон плануецца прышчапіць прыкладна 20% жыхароў, 14% з іх — за кошт рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, астатніх — за кошт уласных сродкаў і сродкаў прадпрыемстваў. Як паведаміла БелаПАН загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка, у Мінску вакцынацыя супраць грыпу за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і ўласных сродкаў грамадзян ужо пачалася.Яна праводзіцца французскай вакцынай «Ваксігрып» і расійскай «Грыпол Плюс». Прышчэпку атрымалі прыкладна 500 чалавек. Імунізацыя супраць грыпу за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пачнецца ў канцы верасня. Яна будзе праводзіцца кітайскай вакцынай «Флюваксін». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, рост захворвання на ВРВІ характэрны для пачатку восені. Летась адзначалася...
|
|