Вальс ростані
11.09.2010
—
Новости Общества
|
Іван Карэнда амаль па-юнацку сустракае восеньскую пару, калі ўсё наўкол ажыўлена напаўняецца навучальным гулам і ўскалыхвае ў памяці трапяткія імгненні суперажыванняў. У такі адметны перыяд пачаліся і яго асабістыя жыццёвыя, працоўныя дарогі. Гэтаксама ўсхвалявана ўспрымае ён і пачатак лета, які ўзнаўляе ў адчуваннях і апошні школьны званок, і выпускны студэнцкі баль. Незабыўныя пачуцці ўвесь час увасабляюцца ў вершах. З гадамі яны яднаюцца ў паэтычныя цыклы, выходзяць кнігамі. На вершы Івана Карэнды напісана нямала песень. Адна з іх — асаблівая. Яна ўваскрашае вельмі эмацыйна насычаны студэнцкі час, сяброў-таварышаў, затоеныя перажыванні і акрыляе юнацка-чыстай верай-мараю. Створаная сумесна з Васілём Раінчыкам песня "Вальс ростані" ўжо не адзін год рознагалоса выконваецца на моладзевых вечарынах, раздольна гучыць на рэспубліканскім студэнцкім балі. Вальс ростані Верш Івана Карэнды Музыка Васіля Раінчыка Чародкаю буслінаю На крылах маладых Пранесліся шчаслівыя Студэнцкія гады. Мы ведаем: не вернецца Чародка тых буслоў, Ды верыцца, нам верыцца — Сустрэнемся мы зноў. Нам верыцца, нам верыцца — Сустрэнемся мы зноў. Бывай, жыццё юнацкае! Сяброўскі гурт, бывай! Вячоркі інтэрнацкія, Мой друг, не забывай. Мы ведаем: не вернецца Пара пяшчотных сноў, Ды верыцца, нам верыцца — Сустрэнемся мы зноў. Нам верыцца, нам верыцца — Сустрэнемся мы зноў. Хоць сталі мы дарослымі — Слязу не выцірай. Апошні вальс — вальс ростані Іграй аркестр, іграй! Мы ведаем: не вернецца Цяпло расстайных слоў, Ды верыцца, нам верыцца — Сустрэнемся мы зноў. Нам верыцца, нам верыцца — Сустрэнемся мы зноў. Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іван Карэнда амаль па-юнацку сустракае восеньскую пару, калі ўсё наўкол ажыўлена напаўняецца навучальным гулам і ўскалыхвае ў памяці трапяткія імгненні...
|
|