Белы вянок, белы фартушок.... 21.by

Белы вянок, белы фартушок...

11.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Радаўніцу на надмагільныя крыжы (знак роўнасці перад Богам) павязвалі адпаведныя знакі-сімвалы: на магіле дзяўчыны — белы вянок; на магіле жанчыны — белы фартушок. Атрыбутыўнай дыферэнцыяцыі "хлопчык—юнак—мужчына" хутчэй за ўсё не было: хлопец нарадзіўся ў гэтай хаце, ажаніўся тут жа, прозвішча не змяніў, таму і не мяняўся знак-маркёр.

Недакладнае (ці няўважлівае) прачытанне рытуальных сітуацый, якія характарызуюць спрадвечную традыцыю, прыводзіць да адвольнага ўжывання ключавых атрыбутаў у жыцці нашых сучаснікаў. Міжпакаленная перарванасць традыцыі правакуе непаразуменні, у аснове якіх ляжыць вядомы прынцып "чулі звон, ды не ведаюць, адкуль ён".

Што ж мы робім, калі дзяўчынак — удзельніц фальклорна-этнаграфічных гурткоў — апранаем у рытуальныя традыцыйныя строі, абавязковым элементам якіх з'яўляюцца фартушкі (у народзе іх часта называюць "шырма")? Гэтымі самымі "шырмамі" пасля вяселля адгароджвалі частку хаты, дзе спалі маладыя.

І, наадварот, ганарышся і радуешся за культуру сваіх продкаў і веданне традыцый тутэйшымі жыхарамі, калі бачыш, як на крыжах, якія стаяць пасярэдзіне або на ўскрайку вёскі і выконваюць ахоўна-засцерагальную функцыю, павязаны адначасова і ручнік, і вянок, і фартушок, прызначаныя перасцерагчы ўсіх жыхароў вёскі: малых і старых, дзяўчат і хлопцаў.

На Беларусі існавала цудоўная традыцыя першага рытуальнага купання дзіцяці. Бабуля асцярожна купала немаўля, кладучы ў драўляныя ночвы неабходныя атрыбуты (якія павінны былі паўплываць на лёс чалавека), спавівала ў белыя пялёнкі і перавязвала поясам чырвонага колеру. Падкрэсліваем, адным і тым жа — чырвоным поясам — перавязвалі і хлопчыка, і дзяўчынку. Сучасныя матулі і бабулі "запазычылі" чужую традыцыю і перавязваюць нованароджаных дзяўчынак ружовымі, а хлопчыкаў блакітнымі стужкамі. Нават няёмка тлумачыць, якую сэнсавую нагрузку нясуць ружовыя і блакітныя паўтоны ў культуры шматлікіх краін свету.

Амбівалентнасць белага колеру (г.зн. адначасовая яго скіраванасць у мінулае і ў будучыню), які агортвае з двух бакоў чырвоную паласу жыцця (сапраўднага), дае магчымасць зразумець тоеснасць, здавалася б, разнаполюсных устойлівых словазлучэнняў: "нарадзіўся на белы свет" і "пайшоў на той свет".

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Радаўніцу на надмагільныя крыжы (знак роўнасці перад Богам) павязвалі адпаведныя знакі-сімвалы: на магіле дзяўчыны — белы вянок; на магіле жанчыны — белы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика