Статус не мяняецца
11.09.2010
—
Новости Общества
|
Наша сям'я мае права на сацыяльнае жыллё, займае аднапакаёўку ў доме, які, па чутках, хутка пойдзе пад знос. Якое жыллё нам павінны будуць выдзеліць узамен? В. Масюк, г. Мінск. Пры вырашэнні гэтага пытання павінны ўлічвацца патрабаванні артыкулаў 67, 69 і 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі дом дзяржаўнага жыллёвага фонду, у якім знаходзіцца жылое памяшканне сацыяльнага карыстання, падлягае зносу, то грамадзянам, якія перасяляюцца з такога жылога памяшкання, выдзяляецца іншае жылое памяшканне тыпавых спажывецкіх якасцяў (г.зн. памяшканне, якое адпавядае вызначаным для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням і добраўпарадкавана ў адносінах да ўмоў гэтага населенага пункта). Пры гэтым выдзяленне жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў ажыццяўляецца на ўмовах раней заключанага дагавора найму жылога памяшкання. Значыць, калі сям'я, якая перасяляецца з дома, што зносіцца, пражывала на ўмовах дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, то і іншае жылое памяшканне тыпавых спажывецкіх якасцяў, якое выдзяляецца, павінна мець статус жылога памяшкання сацыяльнага карыстання з заключэннем адпаведнага дагавора найму жылога памяшкання. Віктар САВІЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша сям'я мае права на сацыяльнае жыллё, займае аднапакаёўку ў доме, які, па чутках, хутка пойдзе пад знос. Якое жыллё нам павінны будуць выдзеліць узамен?
|
|