Трымаюць паўзу. 21.by

Трымаюць паўзу

14.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 5 верасня адкрыўся сезон збору журавін. Насельніцтва, як і ў мінулыя гады, адправілася па ягады на балота...

Толькі ў Ганцавіцкім раёне дазвол на закуп ягад атрымалі 30 суб'ектаў гаспадарання. Праўда, з іх толькі 10 мясцовыя, а астатнія "залётныя".

У 2009 годзе з журавінамі людзям не вельмі пашанцавала, бо нарыхтоўшчыкі напачатку прымалі ягады па вельмі нізкай цане — 1,8 тысячы рублёў за кілаграм і толькі пад канец сезона за журавіны плацілі па 3,5 тысячы. Але і тыя, хто закупіў журавіны, не ведалі, што з імі рабіць. Напрыклад, у Ганцавіцкім спажыўтаварыстве доўгі час некалькі дзясяткаў тон журавін не былі запатрабаваныя.

Сёлета закупляць балотную ягаду пачалі з 3 тыс. за кг. Менавіта такую цану прапанавала сваім нарыхтоўшчыкам Брэсцкае аблспажыўтаварыства. Такая стартавая цана ўстаноўлена не толькі ў Ганцавіцкім, але і суседніх раёнах. Іншая справа ці доўга яна пратрымаецца, бо людзі за такія грошы здаваць журавіны не спяшаюцца.

Вось зборшчыкі і трымаюць паўзу ў надзеі на больш высокі кошт. У іх ёсць сур'ёзная перавага — журавіны могуць ляжаць да вясны і не сапсавацца.

Але і нарыхтоўшчыкі не спяшаюцца падымаць цану, хоць зрабіць гэта ім ўсё ж давядзецца.

  — Канкурэнцыя падштурхне прадпрымальнікаў да гэтага, і цана на журавіны будзе расці, — лічыць начальнік аддзела нарыхтовак Ганцавіцкага спажыўтаварыства Аляксандр Ермаковіч.

Былі сезоны, калі кошт кілаграма журавін вырастаў да пяці тысяч. На такую цану людзі спадзяюцца і сёлета. Вось і чакаюць.

Многае залежыць ад запатрабаванасці журавін перапрацоўчымі прадпрыемствамі ці закупам іх на экспарт. Калі сёлета быў попыт на чарніцы, то за іх плацілі па 8 тысяч, і не толькі нарыхтоўшчыкі. Гэтыя ягады добра куплялі і на рынку.

Менавіта попыт стварае перадумовы для росту цаны. І тут у прадпрымальнікаў больш прасторы для манеўра, чым у спажыўкааперацыі. Сёлета, як і раней, цану на ягады фарміруюць камерсанты, а спажыўтаварыствам даводзіцца не адставаць ад канкурэнтаў.

Калі дзікія журавіны збіраюць ужо тыдзень, то на навукова-эксперыментальнай базе "Журавінка" ў Ганцавічах ураджай яшчэ даспявае і збор яго пачнецца напрыканцы верасня.

Тут вырошчваюць журавіны амерыканскіх гатункаў. Супрацоўнікі навукова-эксперыментальнай базы працуюць над гатункамі ягад, якія найлепш падыходзяць для нашых кліматычных умоў, адпрацоўваецца агратэхніка вырошчвання журавін.

З цягам часу, магчыма, і на Палессі балотныя ягады будуць збіраць камбайнамі, як гэта ўжо робіцца на гектарах НЭБ "Журавінка", а пакуль што журавіны даводзіцца выносіць з балота на спіне.

Але "свая ноша цяжкай не бывае", абы за яе плацілі добра.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 5 верасня адкрыўся сезон збору журавін. Насельніцтва, як і ў мінулыя гады, адправілася па ягады на балота... Толькі ў Ганцавіцкім раёне дазвол на закуп ягад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика